Роменская вуліца (Мінск)
Выгляд
| Роменская вуліца Мінск | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
Роменская вуліца — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. Як і суседняя Лібава-Роменская вуліца, гэта вуліца названа ў гонар Лібава-Роменскай чыгункі. Знаходзіцца ў раёне былога Козыраўскага прадмесця. Ідзе ад Фізкультурнай вуліцы праз Вялікаморскую і Сонечную паралельна Лібава-Роменскай і Козыраўскай вуліцам і не даходзіць да Аўрораўскай вуліцы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Роменская вуліца (Мінск)