Перайсці да зместу

Рональд Дэйвіс (мастак)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рональд Дэйвіс
англ.: Ronald Davis
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1937(1937-06-29)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 2025(2025-11-19)[3] (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, дзеяч мастацтваў
Вучоба
Мастацкі кірунак абстрактны экспрэсіянізм, geometric abstraction[d] і лірычная абстракцыя[d]
Сайт irondavis.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рональд Дэйвіс (англ.: Ronald Davis; 29 чэрвеня 1937(1937-06-29)[1][2], Санта-Моніка, Каліфорнія19 лістапада 2025(2025-11-19)[3], Arroyo Hondo[d], Нью-Мексіка) — амерыканскі мастак-абстракцыяніст, вядомыя працы ў напрамках геаметрычнай абстракцыі, абстрактнага ілюзіёнізму, лірычнай абстракцыі. Удзельнічаў у амаль семідзесяці персанальных і сотнях групавых выстаў.

Нарадзіўся ў Санта-Моніцы, штат Каліфорнія. Дзіцячыя гады правёў Шаене, штат Ваёмінг. У 1955—1956 годзе вучыўся ў Ваёмінгскім універсітэце. У 1959 годзе ва ўзросце 22 гадоў захапіўся жывапісам. У 1960—1964 вучыўся ў Інстытуце мастацтваў Сан-Францыска. Моцны ўплыў на станаўленне мастака аказаў абстрактны экспрэсіянізм, які панаваў у тыя гады. У 1962 годзе Дэйвіс атрымаў грант Ель-Нарфолкскай летняй школы. У 1963 годзе Дэйвіс звярнуўся да напрамкаў жывапісу жорсткіх контураў, геаметрычнай абстракцыі і аптычнага мастацтва, і да 1964 года яго работы былі паказаны ў буйных музеях і галерэях. З 1965 па 1971 год жыў і працаваў у Лос-Анджэлесе. з 1972 па 1990 год — у Малібу, Каліфорнія. У 1991 годзе пераехаў у Ароё-Хонда, штат Нью-Мексіка, у прыгарадзе Тааса.

  1. а б RKDartists Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Barlow M. Ron(ald) Davis // Davis, Ron(ald) // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T021613
  3. а б Just Another Dot in Space Праверана 5 снежня 2025.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.