Рональд Колман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рональд Колман
Род дзейнасці тэатральны акцёр, кінаакцёр, сцэнарыст, тэлеакцёр, акцёр
Дата нараджэння 9 лютага 1891(1891-02-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 1958(1958-05-19)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Benita Hume[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Сайт ronaldcolman.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рональд Колман (англ.: Ronald Charles Colman; 9 лютага 1891 — 19 мая 1958) — англійскі акцёр, папулярны ў 1930-х і 1940-х гадах. Ён атрымаў прэмію «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю ў фільме «Двайное жыццё» (1947) і быў намінаваны за ролі ў фільмах «Выпадковае жніво» (1942) і «Бульдог Драманд» (1929). Колман таксама зняўся ў некалькіх класічных фільмах, у тым ліку «Аповесць аб двух гарадах» (1935), «Страчаны гарызонт» (1937) і «Палоннік Зенд» (1937).

Ён нарадзіўся ў Рычмандзе, графства Сурэй, Англія, імя пры нараджэнні Рональд Колман Чарлз, другі сын і чацвёртае дзіця Чарлза Колмана і яго жонкі Марджоры Рэйд Фрэйзер. Ён атрымаў адукацыю ў школе-інтэрнаце ў Літлхэмптан, дзе ён выявіў любоў да тэатра, нягледзячы на ​​сваю сарамлівасць. Рональд збіраўся вучыцца на інжынерным факультэце ў Кембрыджскім універсітэце, але раптоўная смерць бацькі ў 1907 годзе ад пнеўманіі зрабіла гэта немагчымым па фінансавых прычынах.

Ён стаў вядомым акцёрам-аматарам і быў членам Драматычнага грамадства «West Middlesex» ў 1908—1909. Ён зрабіў сваё першае з’яўленне на прафесійнай сцэне ў 1914 годзе.

Прапрацаваўшы некаторы час клеркам у Лондане, у 1909 годзе далучыўся да Лонданскага шатландскага палка і быў у першых шэрагах Тэрытарыяльнай арміі Вялікабрытаніі падчас Першай Сусветнай вайны. 31 кастрычніка 1914 года ў бітве пры Мэсайнс, Колман быў цяжка паранены шрапнэллю ў шчыкалатку. Пасля гэтага ён усё жыццё накульгваў, хоць імкнуўся хаваць гэта на сцэне. У 1915 годзе ён быў дэмабілізаваны з брытанскай арміі. Падчас вайны ён служыў разам з такімі вядомымі акцёрамі як Клод Рэйнс, Герберт Маршал, Седрык Хардвік і Бэзіл Рэтбоўн.

Зноскі

  1. а б Ronald Colman // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ronald Colman // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.