Роскаш (Смаленскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Роскаш
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
481
Паштовыя індэксы
214546
Код АКАТП
Роскаш на карце Расіі ±
Роскаш (Смаленскі раён) (Расія)
Роскаш (Смаленскі раён)
Роскаш (Смаленскі раён) (Смаленская вобласць)
Роскаш (Смаленскі раён)

Роскаш (руск.: Роскошь) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Лоінскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 0 жыхароў (2020).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 47 км на паўночны захад ад Смаленска, за 12 км на поўнач ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск, на беразе ракі Клец. За 12 км на поўдзень ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя 439 км на лініі Смаленск — Віцебск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].

Зноскі