Рослаўль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Рослаўль
руск.: Рославль
Герб
Герб
Roslavl monastery.jpg
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Горад з
Плошча
43 км²
Вышыня цэнтра
200 м
Насельніцтва
53 678[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 48134
Паштовыя індэксы
216500
Аўтамабільны код
67
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Рослаўль на карце Расіі ±
Рослаўль (Расія)
Рослаўль
Рослаўль (Смаленская вобласць)
Рослаўль

Рослаўль (руск.: Рославль) — горад (з 1755 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Рослаўльскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 55,3 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1137 годзе.

Горад размешчаны на левым беразе ракі Асцёр (басейн Дняпра), за 123 км ад Смаленска, за 135 км ад Бранска. Лёгкая і харчовая прамысловасць, вытворчасць будматэрыялаў.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

На думку сучасных даследчыкаў, Рослаўль атрымаў назву ў гонар свайго заснавальніка — князя Расціслава Мсціславіча[2]. Тым часам паводле расійскага гісторыка Карамзіна, горад заснаваў муж полацкай князёўны Рагнеды — Уладзімір Святаславіч. Некаторыя гісторыкі прыпісваюць заснаванне Рослаўля Уладзіміру Манамаху.

Варыянты напісання назвы горада ў гістарычных крыніцах: Ростиславль, Rostislawl[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Агульны выгляд, 1850 г.

Ранняе Сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]

Каля 1137 года князь Расціслаў Мсціславіч заснаваў Рослаўль як адзін з гарадоў на заваяваных у радзімічаў землях. Першы пісьмовы ўспамін пра Рослаўль датуецца 1150 годам, калі ён уваходзіў у склад Смаленскага княства.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай[правіць | правіць зыходнік]

Агульны выгляд, 1858 г.

У ХІV стагоддзі Рослаўль далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. 15 ліпеня 1410 года рослаўльская харугва брала ўдзел у Грунвальдскай бітве. У 1493 годзе горада захапілі маскоўскія войскі.

У 1503 годзе Рослаўль вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1508 годзе ён увайшоў у склад Смаленскага ваяводства. У 1515[удакладніць] годзе маскоўскі гаспадар Іван IV зноў захапіў горад. Пасля яго смерці, у «смутныя часы» рослаўцы падтрымалі войскі Ілжэдзмітрыя I, прагнучы вяртання ў Вялікае Княства Літоўскае.

У 1618 годзе Рослаўль стаў цэнтрам староства ў складзе Смаленскага павета Смаленскага ваяводства. 24 сакавіка 1623 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў гораду магдэбургскае права[4] і герб «у блакітным полі выява збройнага Святога Жыгімонта, у руках якога скіпетар і яблык»[5]. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Рослаўль захапілі маскоўскія войскі.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Андрусаўскім перамір’ем 1667 года Рослаўль апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1708 годзе ён увайшоў у склад Смаленскай губерні, дзе ў 1776 годзе стаў цэнтрам павета. У 1738 годзе ў Рослаўлі адкрылася школа з навучаннем на расійскай і польскай мовах.

Паводле афіцыйных звестак за 1866 год, беларусы складалі 94,7 % насельніцтва Рослаўльскага павета[6]. У канцы XIX стагоддзя ў Рослаўлі дзейнічалі 7 цэркваў, сярод іх саборная славілася абразам Маці Боскай (прывезены ў 1793 годзе з вострава Мальты), працавалі 2 прагімназіі, 5 вучылішчаў, сярод якіх духоўнае і чыгуначна-тэхнічнае, 2 багадзельні, 4 лякарні і 3 аптэкі. Агулам існавала 22 прамысловыя прадпрыемствы, з якіх вылучаліся 2 алейні і столькі ж гарбарняў. Гандлявалі канапланым і льняным алеем, пянькой, зернем, скурамі, тытунем, лыкам. Пункты адпраўкі — Рыга і Цэнтральная Расія. У гэты час беларусы складалі 94 % насельніцтва Рослаўльскага павета[5].

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рослаўль абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павета («падраёна») Смаленскага раёна[7]. Аднак 16 студзеня горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў перададзены ў склад РСФСР. У Вялікую Айчынную вайну з 5 жніўня 1941 да 23 верасня 1943 года Дарагабуж знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1856 год — 6,3 тыс. чал.; 1897 год — 17 776 чал.
  • XX стагоддзе: 1910 год — 28 тыс. чал.; 1939 год — 41 480 чал.; 1974 год — 54 тыс. чал.[8]; 1993 год — 60,7 тыс. чал.[9]; 1998 год — 60,0 тыс. чал.[10]; 2000 год — 59,8 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2007 год — 55,3 тыс. чал.; 2017 год — 50 870 чал.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Рослаўлі працуюць 10 сярэдніх школ, 3 каледжы, 3 тэхнікумы і філіялы 4 універсітэтаў.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, палац і дом культуры.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Лёгкая і харчовая прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

  • Рослаўльскі вагонарамонтны завод.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначная станцыя

Праз Рослаўль праходзяць аўтамабільныя дарогі А141 Рудня — Арол (ад Віцебска праз Смаленск і Бранск), А101 (Масква — Шэры Камень і далей на Бабруйск), і P137.

Горад стаіць на гістарычнай чыгуначнай Рыжска-Арлоўскай лініі. Тут знаходзіцца станцыя Рослаўль-I, вузлавая, аднесеная да другога класа.

Рослаўль злучаецца прыгыраднай чыгункай з Смаленскам, Жукаўкай і Фаянсавай (г. Кіраў Калужскай вобласці). Гарадскі транспарт прадстаўляюць дзясятак аўтобусных маршрутаў, таксі і маршрутныя таксі. Гарадская аўтастанцыя суседнічае з чыгуначным вакзалам і забяспечвае працу значнай колькасці маршрутаў прыгарадных і міжгародніх аўтобусаў.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Гістарычная забудова (XIX — пачатак XX ст.; фрагменты)
  • Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1905)
  • Царква Казанскага Абраза Маці Божай (1833—1845)
  • Царква Прачыстай Багародзіцы (1780—1790)
  • Царква Раства Багародзіцы (1850-я)
  • Спаскі манастыр: царква Святога Спаса (1811—1819), царква Аляксандра Неўскага (1854—1857)
  • Царква Уваскрасення Гасподняга (1816—1825)
  • Царква Ушэсця Гасподняга (1821—1832)

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква Звеставання Багародзіцы (1779—1783)
  • Царква Святога Духа (XIX ст.)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.) 
  2. Смоленская область. Энцикл. Т. 2. — Смоленск, 2003.
  3. Krzywicki J. Rosław // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. — S. 758
  4. Рославль, Адміністрацыя МУ «Рослаўскі раён»(руск.) 
  5. 5,0 5,1 Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. С. 227.
  6. Списки населенных мест Российской империи, составленные и издаваемые Центральным статистическим комитетом Министерства внутренних дел. Вып. 40: Смоленская губерния. — СПб., 1868. С. 60.
  7. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.
  8. Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  9. Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  10. Энциклопедический словарь
  11. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8. — С. 250.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]