Рохл Бернштэйн
Рохл Бернштэйн | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Yegudis і Yehudis[1] |
Дата нараджэння | 1869 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1942 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Q128407541? |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца, драматург |
Мова твораў | ідыш |
Рохл Бернштэйн (літаратурны псеўданім Ягудзіс; 1869, Мінск — 1942, Масква) — яўрэйская паэтэса, празаік і драматург. Пісала на ідыш.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З заможнай сям’і. Атрымала прыватную адукацыю, з дванаццацігадовага ўзросту працавала ў бацькоўскай краме[2]. У 1880-х гадах удзельнічала ў рэвалюцыйным руху ў Мінску. Дэбютавала ў 1907 годзе ў пецярбургскай газеце «Дэр фрайнд» расповедам «У зімовую суботу» (а вінтэр—шабэс)[3]. У 1909 годзе ў выдаваным Хаімам Жытлоўскім часопісе «Дос найе лэбм» (Новае жыццё) была апублікавана яе аднаактовая п’еса «Ба дэр арбэт» (На працы), у 1911 годзе там жа «Ін ундзэрэ тэг» (У нашы дні)[4]. Разам з мужам Шмуэлам Бернштэйнам трымала літаратурны салон. Апублікавала лірычныя вершы, нарысы, няскончаны раман у нью-ёркскім штогодніку «Дос найе ланд» (Новая краіна), зборніку «Фрае тэг» (Вольныя дні, Варшава).
Пасля рэвалюцыі 1917 года публікавала апавяданні, нарысы, вершы, успаміны ў мінскай бундысцкай газеце «Дэр вэкер» (Будзільнік) і іншых перыядычных выданнях. П’еса ў трох актах «Дэр эрштэр май» (Першае мая) аб яўрэйскім рабочым руху напярэдадні рэвалюцыі 1905 года была выдадзена асобнай кнігай (Мінск, 1925), суправаджалася словамі рэвалюцыйных песень[5][6]. У 1923 годзе апублікавала пераклад рамана С. А. Сямёнава «Голад».
Вершы Ягудзіс уключаліся ў анталогіі «Финеф hундерт йор идише поэзие» (пяцьсот гадоў яўрэйскай паэзіі, укладальнік Марыс Басін, 1917) і «Ідышэ дыхтэрнс» (Яўрэйскія паэтэсы, укладальнік Эзра Корман, 1927). У чэрвені 1941 года была эвакуяваная з Мінска ў Маскву, дзе памерла ў наступным годзе.
Унучка — перакладчыца Іна Максімаўна Бернштэйн .
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Yivo Encyclopedia of Jews in Eastern Europe
- ↑ Российская Еврейская Энциклопедия . Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 9 чэрвеня 2022.
- ↑ YIVO Encyclopedia . Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 2 верасня 2012.
- ↑ Биографии еврейского театра . Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2014. Праверана 2 верасня 2012.
- ↑ Идишлэнд (языковая культура евреев) . Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 12 ліпеня 2014.
- ↑ יעהודיס. דער ערשטער מײַ: פּיעסע אין 3 אַקטן . Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2016. Праверана 2 верасня 2012.