Роча
| ||||||||||||||||||||
Роча (ісп.: Rocha) — горад на паўднёвым усходзе Уругвая, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага дэпартамента.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Быў заснаваны ў 1793 годзе. Атрымаў статус малога горада (Villa) яшчэ да здабыцця краінай незалежнасці. 7 ліпеня 1880 года становіцца адміністрацыйным цэнтрам дэпартамента Роча, а 10 студзеня 1894 года атрымлівае статус горада (Ciudad)[1].
Геаграфія і клімат
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны за 70 км на паўночны ўсход ад горада Сан-Карлас, прыкладна за 210 км ад Мантэвідэа. Уздоўж заходняй ускраіны горада працякае рака Роча. Абсалютная вышыня — 27 метраў над узроўнем мора[2].
Клімат — мяккі акіянічны, з цёплым летам і халаднаватай зімой. Сярэднегадавая тэмпература: 16°С; сярэдняя тэмпература студзеня: 21,7°С; ліпеня: 10,9°С. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў: 1123 мм[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва паводле даных на 2011 год складае 25 422 чалавекі[4].
Год | Насельніцтва |
---|---|
1908 | 12 200 |
1963 | 19 484 |
1975 | 21 502 |
1985 | 24 013 |
1996 | 26 017 |
2004 | 25 538 |
2011 | 25 422 |
Крыніца: Instituto Nacional de Estadística de Uruguay[1]
Вядомыя выхадцы
[правіць | правіць зыходнік]- Альберта Дэмічэлі — уругвайскі дзяржаўны дзеяч
- Алехандра Ларэнса-і-Ласада — уругвайскі дыпламат.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Statistics of urban localities (1908–2004) (PDF). INE (5 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2012. Праверана 5 верасня 2012.
- ↑ Rocha, Uruguay Page (англ.). Fallingrain Global Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. Праверана 20 мая 2013.
- ↑ Climatological normals of Rocha(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2019. Праверана 14 кастрычніка 2011.
- ↑ Censos 2011 Cuadros Rocha(недаступная спасылка). INE (5 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2012. Праверана 25 жніўня 2012.