Перайсці да зместу

Роўкавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роўкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чачэрскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Роўкавічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 765
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2332
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Ро́ўкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Роўкавічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Залаўскага і Караблішчанскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 25 мая 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Глыбочыцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Заложжа, Куракі, Матнявічы, Ржавец і Рэпішча)[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. 20 мая 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Крутоеўскага сельсавета, 20 чэрвеня 1991 года — тэрыторыя скасаванага Халоцкага сельсавета. У 2007 годзе скасаваны пасёлак Шапрудаўка, 24 верасня 2025 года — пасёлак Аляксееўка[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 979 чалавек[3], з іх 93,3 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 765 чалавек[5].

Зноскі

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.