Перайсці да зместу

Роўэн Аткінсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роўэн Аткінсан
англ.: Sir Rowan Sebastian Atkinson CBE
Імя пры нараджэнні Роўэн Себасціян Аткінсан
Дата нараджэння 6 студзеня 1955(1955-01-06)[1][2][…] (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Eric Atkinson[d]
Маці Ella May Bainbridge[d]
Жонка Sunetra Sastry[d]
Адукацыя
Прафесія тэлеакцёр, кінаакцёр, комік, акцёр агучвання, тэатральны акцёр, сцэнарыст, інжынер-электрык, акцёр, вытворца, кінапрадзюсар, тэлерэжысёр, выканаўца другіх роляў
Кар’ера з 1979
Узнагароды
IMDb ID 0000100
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роўэн Себасцьян Аткінсан (англ.: Rowan Sebastian Atkinson; нар. 6 студзеня 1955, Консет, Дарэм) — англійскі акцёр -комік, сцэнарыст, найбольш вядомы ў свеце роляй містэра Біна ў аднайменным тэлесерыяле. Лаўрэат прэміі BAFTA (1989).

Роўэн Аткінсан нарадзіўся 6 студзеня 1955 года ў горадзе Консет, графства Дарэм, Англія, у сям’і фермера Эрыка Аткінсана і дырэктары буйнай кампаніі Элы Мэй.[5] У сям’і таксама раслі тры старэйшых брата Роўэна — Пол (сканаў у маленстве), Родні і Руперт.[6]

Будучы акцёр вучыўся ў школах Чорыстэр і Сэнт-Біс. У 1975 годзе скончыў Ньюкаслскі ўніверсітэт.[7]

Кар’ера Аткінсана ў якасці акцёра пачалася ў 1978 годзе, калі Роўэн стаў вядучым, сцэнарыстам і асноўным акцёрам радыёшоу «The Atkinson People».[8]

У 1990 годзе стартаваў паказ тэлесерыяла «Містар Бін», пасля галоўнай ролі ў якім Аткінсан праславіўся на ўвесь свет. Серыял карыстаўся вялізнай папулярнасцю, адна серыя збірала каля тэлевізараў, у сярэднім, 20 мільёнаў чалавек.[9]

З 1990 года Роўэн Аткінсан жанаты з грымёркай Санэтры Сэстры. Вяселле адсвяткавалі двойчы: спачатку ў сакрэце ад усіх у Нью-Ёрку ў рэстаране «Руская чайная», а праз тыдзень замовілі за 10 тысяч фунтаў залу на 80 асоб у рэстаране раскошнага лонданскага атэля «Savoy»[10]. У пары ёсць двое дзяцей — сын Бен і дачка Лілі.[11]

Зноскі

  1. Rowan Atkinson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Rowan Atkinson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.chroniclelive.co.uk/lifestyle/showbiz/happy-60th-birthday-north-east-8389354
  4. https://www.britannica.com/biography/Rowan-Atkinson
  5. Family detective
  6. Interview with Rodney Atkinson
  7. Rowan Atkinson
  8. Pick of the day
  9. Mr. Bean (1990) Trivia
  10. Shy Rowan was struck dumb on chaotic first date
  11. Rowan Atkinson: Comic enigma