Руандыйскі франк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Руанды́йскі франк (фр.: Franc rwandais, руанд.: Ifaranga y'u Rwanda), (код ISO 4217: RWF) – афіцыйная валюта Руанды. Часта скарачаецца як RF. Дзеліцца на 100 сантымаў.

Франк стаў валютай Руанды ў 1916 годзе, калі Бельгія атрымала пратэктарат над былой нямецкай калоніяй. У гэты час быў уведзены Франк бельгійскага Конга для замены Германскай усходнеафрыканскай рупіі. Руанда карысталася валютай Бельгійскага Конга да 1960 года, калі быў уведзены ў абарачэнне Руандыйскі і Бурундыйскі франк. Уласным франкам краіна пачала карыстацца ў 1964 годзе.

Існуюць планы па ўвядзенню агульнай валюты, Усходнеафрыканскага шылінга для пяці краін – удзельніц Усходнеафрыканскага Саюза ў 2009 годзе.

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]