Руанскі сабор
Выгляд
| Хрысціянскі сабор | |
| Руанскі сабор | |
|---|---|
| Cathédrale Notre-Dame de Rouen | |
| Від сабора з боку апсіды. | |
| 49°26′25″ пн. ш. 1°05′41″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Руан |
| Канфесія | каталіцтва |
| Епархія | Roman Catholic Archdiocese of Rouen[d] |
| Тып будынка | сабор |
| Архітэктурны стыль | гатычны |
| Дата заснавання | 1030 |
| Будаўніцтва | 1145—1880 гады |
| Вышыня | 151 м |
| Сайт | cathedrale-rouen.net |
Руанскі сабор (фр. Cathédrale Notre-Dame de Rouen, Сабор Руанскай Божай Маці) - гатычны сабор у горадзе Руан. Кафедральны сабор архіепіскапа Руана і Нармандыі. Аднесены да ліку помнікаў нацыянальнай спадчыны Францыі. З 1876 па 1880 г. быў самым высокім будынкам свету (151 метр), саступіўшы гэты тытул Кёльнскаму сабору.
Памеры
[правіць | правіць зыходнік]- Даўжыня: 137 м
- Шырыня фасада: 61,60 м
- Даўжыня нефа: 60 м
- Шырыня нефа: 11,30 м
- Вышыня нефа: 28 м
- Вышыня падвеснай лямпы: 51 м
- Даўжыня хору: 34,30 м
- Шырыня хору: 12,70 м
- Вышыня вежы Сен-Рамен: 82 м
- Вышыня алейнай вежы: 75 м
- Вышыня шпіля: 151 м
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Алейная вежа
- Папярочны неф
- Цэнтральны неф
- Музейная экспазіцыя
- Хор
Руанскі сабор у мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]
У 1890-я гады Клод Манэ стварыў цыкл карцін, якія ўяўляюць сабор пры розным асвятленні, у розных кліматычных умовах і ў розны час дня. Было створана 50 палотнаў. Яны напісаны з трох розных пунктаў, што дае тры розныя выгляды сабора. Некаторыя з палотнаў былі завершаны ў майстэрні мастака ў Жыверні.
У 1969 годзе Рой Ліхтэнштэйн стварыў трыпціх «Руанскі сабор».
