Перайсці да зместу

Рубанак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рубанак (гэбель)

Рубанак або гэбель (польск.: hebel, ад нямецкага дыялектнага hebel[1]) — абагульненая найменне рэжучых інструментаў для ручной апрацоўкі драўніны. Тыпова, гэта сталярны інструмент у выглядзе калодкі з шырокім жалезным лязом для стругання[2].

Рубанкі розных памераў і канструкцый выкарыстоўваюць як для грубай, так і для чыстай апрацоўкі (згладжвання) плоскіх і крывалінейных паверхняў, а таксама для вырабу дэталяў з фігурным профілем (шпунты, фаскі, фальцы і іншае).

Слова «рубанак» таксама нямецкага паходжання, са ніжненямецкага rûbank або нямецкага Raubank («вялікі рубанак»), якое ўтварылася спалучэннем rau — «шурпаты» і bank — «бераг», «край». Пазней слова пераасэнсавана ў славянскіх мовах як вытворнае ад дзеяслова «рубіць».

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.411
  2. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.565.