Рубен Эстлунд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рубен Эстлунд
шведск.: Ruben Östlund
Дата нараджэння 13 красавіка 1974(1974-04-13)[1][2][…] (49 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Andrea Östlund[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, мантажор, аператар-пастаноўшчык
Узнагароды
IMDb ID 1128037
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клас Оле Рубен Эстлунд (шведск.: Claes Olle Ruben Östlund, нар. 13 красавіка 1974) — шведскі кінарэжысёр і сцэнарыст, двухразовы лаўрэат «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 13 красавіка 1974 года на востраве Сцюрсё ў Гётэборгскай камуне. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на лыжных курортах у Альпах падчас зімовых сезонаў, дзе і пачаў здымаць экстрэмальныя трукі сваіх сяброў-лыжнікаў. Кароткія спартыўныя відэа прыцягнулі ўвагу, і Рубен неўзабаве атрымаў працу ў прадзюсарскай кампаніі. У 1993—1998 гадах здымаў невялікія фільмы пра лыжнікаў на працягу зімовых сезонаў у італьянскіх Альпах, Канадзе і Валь д’Ізэр. У 2001 годзе скончыў Школу фатаграфіі і кіно ва Універсітэце Гётэборга. У 2002 годзе разам з Эрыкам Хемендорфам стаў заснавальнікам прадзюсарскай кампаніі «Plattform Produktion», якая ў далейшым прадзюсіравала яго фільмы. У 2004 годзе зняў па ўласным сцэнарыі свой першы поўнаметражны мастацкі фільм «Гітара-мангалоід».

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2004
ф Гітара-мангалоід[en] Gitarrmongot рэжысёр, сцэнарыст
2008
ф Добраахвотна-прымусова[en] De ofrivilliga рэжысёр, сцэнарыст, мантажор
2011
ф Гульня[en] Play рэжысёр, сцэнарыст, мантажор
2014
ф Турыст[en] Turist рэжысёр, сцэнарыст, мантажор
2017
ф Квадрат Square рэжысёр, сцэнарыст, мантажор
2021
ф Трыкутнік смутку Triangle of Sadness рэжысёр, сцэнарыст, мантажор

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Ruben Östlund // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]