Рудакова (заказнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рудакова

возера Рудакова
Размяшчэнне БеларусьМінская вобласць
Плошча 369
Дата заснавання 1991
physical
Рудакова
Рудакова
physical
Рудакова
Рудакова

Рудакова — былы біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уключаны ў склад Нацыянальнага парку «Нарачанскі»[1].

Біялагічны заказнік «Рудакова» знаходзіцца паміж азёрамі Мядзел і Рудакова, на землях, якія не выкарыстоўваюцца ў сельскагаспадарчых мэтах калгасу «Ленінскі шлях» і Навамядзельскага лясніцтва. Агульная плошча заказніка складае 369 га (3,69 км²).

Тэрыторыя, якую займае заказнік, — тыповы ўчастак поўдня Беларускага Паазер'я. Таксама тэрыторыя размяшчэння заказніка з'яўляецца найбольш узвышанай часткай Свянцянскіх градаў на тэрыторыях, прылеглых да возера Нарач. У межах заказніка сканцэнтравана валікая колькасць рэдкіх відаў і відаў, якія знікаюць. Сярод іх: асака воласападобная (Carex capillaris), асака птушканожкавая (Carex ornithopoda), ятрышнік дрэмлік (Orchis morio), гарачаўка крыжападобная (Gentiana cruciata), пальчатакарэннік балтыйскі (Dactylorhiza longifolia), тайнік яйкападобны (Listera ovata), пустапялёснік зялёны (Coeloglossum viride), вужоўнік звычайны (Ophioglossum vulgatum), крынічнік шыракалісты (Veronica teucrium), купальнік горны (Arnica montana), гайнік цёмна-чырвоны (Epipactis atrorubens), вязель рознакаляровы (Coronilla varia), медуніца вузкалістая (Pulmonaria angustifolia) і іншыя.

Усяго на тэрыторыі заказніка выяўлены 14 рэдкіх відаў і відаў, якія знікаюць.

Зноскі