Рудакі (паэт)
| Рудакі | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | Абу Абдалах Рудакі |
| Псеўданімы | رودکی |
| Дата нараджэння | 859[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 941[3][4] |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
| Жанр | Рубаі, Qasida[d] і Газель (страфа) |
| Мова твораў | персідская |
Рудакі Абу Абдалах (Абуль Хасан) Джафар (каля 858, паселішча Панджрудак, цяпер Пенджыкент, Сагдыйская вобласць — 941) — таджыкскі і персідскі паэт; заснавальнік паэзіі на мове фарсі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паводле падання, быў аслеплены. Атрымаў схаластычную адукацыю, ведаў арабскую мову. Праславіўся як спявак і музыкант-рапсод, магчыма, і як аўтар. Больш за 40 гадоў узначальваў плеяду паэтаў пры двары правіцеляў Бухары. Перад смерцю зазнаў ганенне, памёр у галечы.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Да сённяшняга часу дайшло каля тысячы яго двухрадкоўяў, цалкам — касіда «Маці віна» (933), аўтабіяграфічная «Ода на старасць» і каля 40 чатырохрадкоўяў (рубаі). Аўтар панегірыкаў, лірычных і дыдактычных твораў, паэм, у т.л. «Каліла і Дымна» (932, пераклад з арабскай, збераглася ў фрагментах). У яго творах апяваецца радасць быцця, дружба, высакародства, каханне, хараство прыроды. Створаны ім стыль пераважаў у фарсімоўнай паэзіі да ХІ ст.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову асобныя вершы Рудакі пераклаў Сяргей Грахоўскі.
Зноскі
- ↑ Roudaki // ChatGPT in education Праверана 11 студзеня 2025.
- ↑ а б в Rūdakī // Encyclopædia Britannica
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 17 красавіка 2019.
- ↑ Persée — 2005. — С. 181.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Рудакі (паэт) на Вікісховішчы |
- Зборнік вершаў Рудакі на рускай і таджыкскай мовах Архівавана 23 чэрвеня 2013.
