Рудаміна (Віленскі раён)
| Вёска | |||
| Рудаміна | |||
|---|---|---|---|
| літ.: Rudamina | |||
|
|||
| 54°35′40″ пн. ш. 25°21′00″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Павет | Віленскі | ||
| Раён | Віленскі | ||
| Сянюнія | Рудамінская | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Першая згадка | 1377 | ||
| Вышыня цэнтра | 170 ± 1 м | ||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | LT-13031 | ||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Рудамі́на, часам Рудаміна́[1] (літ.: Rudamina) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Цэнтр Рудамінскай сянюніі. Размешчана на рацэ Рудамінка, за 12 км на поўдзень ад Вільні.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўпамін пра Рудаміну датуецца 1377 годам. У 1385 годзе вёска ўвайшла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Рудаміна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
У XIX стагоддзі ўладанне Тышкевічаў, адносілася да маёнтка Немеж[2].
На 1866 год у Рудаміне было 16 будынкаў. У 1877 годзе тут збудавалі царкву-мураўёўку.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рудаміна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[3]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.
У 1920 годзе Рудаміна апынулася ў Сярэдняй Літве, з 1922 года ў складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.
У другой палове верасня 1939 года Рудаміна занята Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1866 год — 281 чал., з іх 235 каталікоў, 26 праваслаўных і 20 іўдзеяў; 1881 год — 201 чал.[4]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 3921 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1909)
- Могілкі: каталіцкі, старыя праваслаўныя
- Царква Святога Мікалая (XVIII ст.), помнік драўлянага дойлідства
- Спаса-Праабражэнская царква (1877; мураўёўка)
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Краявіды Рудаміны
-
Касцёл
-
Інтэр’ер касцёла
-
Мікольская царква
-
Царква-мураўёўка
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэй Рудаміна-Дусяцкі (каля 1595—1632) — каталіцкі рэлігійны дзеяч, місіянер у Кітаі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ SgKP 1888, s. 944. sfn error: шмат якараў (2×): CITEREFSgKP1888 (даведка)
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
- ↑ Krzywicki J. Rudomino // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 944.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Rudomino // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. — S. 994.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рудаміна (Віленскі раён)- Рудаміна (Віленскі раён) на сайце Radzima.org