Рудзянец звычайны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рудзянец звычайны
Starr 070908-9196 Lapsana communis.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lapsana communis L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37830
NCBI  268080
EOL  841400
GRIN  t:21475
IPNI  228732-1
TPL  gcc-43300

Рудзяне́ц звычайны, Перастрэл[3][4] (Lapsana communis) — від кветкавых раслін роду Рудзянец (Lapsana) сямейства Астравыя (Asteraceae), распаўсюджаны ў Еўразіі. Этымалогія: лац.: communis — «звычайны»[5].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая або азімая травяністая расліна, вырастае да вышыні 1—1,2 м з прамымі, валасістымі галінастымі сцябламі і празрыстым (не малочным) сокам. Сцяблы залозіста апушаныя. Лісце простае, чаргаванае. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Ліставыя пласціны 1—15(30) × 1—7(10) см. Кветкавыя кошыкі 5—25(100 і больш). Кветкі жоўтыя. Плод — сухая сямянка (3—5 мм) бурага колеру.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Афрыка: Алжыр, Марока, Туніс, Партугалія — Мадэйра; Азія: Арменія, Азербайджан, Грузія, Расія, Іран, Ірак, Ізраіль, Іарданія, Ліван, Сірыя, Турцыя, Індыя, Пакістан (інтрадукаваны на Кіпры і ў Кыргызстане); Еўропа: па ўсёй тэрыторыі (у Ісландыі від уведзены ў некалькіх месцах) акрамя Свальдбарда. Уведзены ў Паўночнай Амерыцы (Грэнландыя, ЗША, Канада) і Паўднёвай Амерыцы (Аргенціна, Чылі, Іспанія, Ямайка), Аўстраліі, Новай Зеландыі, Рэюньён, Азорскіх астравах. Засяляе лясы з умеранай колькасцю вільгаці, абароненыя ўчасткі, абочыны дарог, берагі рэк. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[6]. Мезафіт і эўтроф (нітрафіл)[6].

Ва Украіне расце па цяністых месцах, у лясах, у хмызняках, у пасевах і на палях — па ўсёй тэрыторыі (за выключэннем Крыма)[4].

Лекавая расліна[6].

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 72. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 4,0 4,1 Доброчаева Д.Н., Котов М.И., Прокудин Ю.Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев, 1987. — С. 366. (руск.) (укр.) 
  5. Chuck Griffith Dictionary of Botanical Epithets. (англ.) 
  6. 6,0 6,1 6,2 Бородавник обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]