Руднянскі сельсавет (Чэрвеньскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Руднянскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Чэрвеньскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Рудня
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 946
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1714
Паштовыя індэксы 223221
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Рудня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Рудня.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 25 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дамавіцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Бярозаўка, Вішанька, Драхча Буглацкая, Драхча Паненская, Іўнік, Сітнік і Снежань)[1]. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 19 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1946 чалавек[3], з іх 95,0 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,4 % — армяне[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 163. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.