Рудня Віктарынская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Рудня Віктарынская
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
137 м
Насельніцтва
39 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Рудня Віктарынская на карце Беларусі ±
Рудня Віктарынская (Беларусь)
Рудня Віктарынская
Рудня Віктарынская (Гомельская вобласць)
Рудня Віктарынская

Ру́дня Віктары́нская[1] (трансліт.: Rudnia Viktarynskaja, руск.: Рудня Викторинская) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 7 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 55 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рака Гліна (прыток ракі Ліпа).

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабільная дарога Чачэрск — Буда-Кашалёва.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XVIII стагоддзя як вёска ў Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1799 годзе ва ўласнасці Дарыя-Дзярналовічаў. З 1846 года працавала валюшня, з 1884 года — хлебазапасны магазін. У 1909 годзе вёска Рудня Віктарынская (яна ж Рудня Ліпініцкая), 228 дзесяцін зямлі, побач была аднайменная сяліба і фальварак Віктарын, 9282 дзесяцін зямлі.

У 1925 годзе ў Ліпініцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 57 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шарыбаўскі» (цэнтр — вёска Шарыбаўка).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 21 гаспадарка, 39 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1896 год — 26 двароў.
  • 1909 год — 30 двароў, 237 жыхароў, побач аднайменная сяліба — 7 жыхароў, фальварак Віктарын — 3 двары, 36 жыхароў.
  • 1925 год — 54 двары.
  • 1959 год — 132 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 21 гаспадарка, 39 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Віктары́нская Ру́дня

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]