Рудніковы газ
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Рудніко́вы газ[1] — гаручы газ, які вылучаецца звычайна ў вугальных шахтах.
Бясколерны газ. Пах руднічнага газу залежыць ад наяўнасці ў яго складзе цяжкіх вуглевадародаў. Асноўны складнік — метан. Таксама маецца вадарод, азот, інертныя і іншыя газы. Утвараецца ў радовішчах карысных выкапняў у выніку разбурэння арганічных рэчываў пад уздзеяннем цяпла, ціску, часам радыяцыі.
У сумесі з паветрам выбухованебяспечны. Наяўнасць рудніковага газу ў паветры зніжае колькасць кіслароду і можа прывесці да ўдушша.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рудніковы газ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 430. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
- Рудничный газ // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)