Рудзнінкай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Руднікі (Віленскі павет))
Вёска
Рудзнінкай
літ.: Rūdninkai
Касцёл
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Руднікі
Насельніцтва
492 чалавекі (2011)
Часавы пояс
Рудзнінкай на карце Літвы
Рудзнінкай (Літва)
Рудзнінкай

Ру́дзнінкай[1] (літ.: Rūdninkai, традыцыйная беларуская назва — Руднікі) — вёска ў Шальчынінкайскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Яшунайскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мяркіс. Насельніцтва на 2001 год — 492 чалавекі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Руднікі ўпамінаюцца ў XV стагоддзі. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У 1511 годзе ў Рудніках быў пабудаваны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Руднікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

На 1866 год у Рудніках было 15 будынкаў.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У 1920 годзе Руднікі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

Пасля заняцця тэрыторыі ў выніку паходу ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве. У чэрвені 1941—1944 гадах Ротніца знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1866 год — 160 чал., з 150 каталікоў і 10 іўдзеяў; 1881 год — 210 чал.[2]
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 492 чал.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1884)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]