Ружавы алей
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Ру́жавы але́й[1] — эфірны алей з пялёсткаў кветак ружы дамаскай (Rosa damascena)[1] і іншых відаў руж.
Глейкая вадкасць жаўтаватага колеру з пахам ружы. Шчыльнасць 841—861[1] кг/м³ пры тэмпературы 30 °C. Раствараецца ў этаноле, амаль не раствараецца ў вадзе. Асноўныя складнікі — цытранелол, гераніёл, нерол, фенілэтылавы спірт[1].
Ружавы алей выкарыстоўваецца ў парфумерыі, фармакалогіі і ў вытворчасці кандытарскіх вырабаў.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 БелЭн, 2001
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ружавы алей // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 433. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.