Перайсці да зместу

Ружанская сінагога

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Ружанская сінагога
Сучасны стан (2012)
Сучасны стан (2012)
52°51′54,17″ пн. ш. 24°53′18,31″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак
Канфесія іўдаізм
Тып будынка сінагога
Дата заснавання XVIII стагоддзе
Дата скасавання 1940
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан закінутая
Мапа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ружа́нская Вялікая сінаго́га — былая сінагога ў Ружанах на вуліцы Якуба Коласа, 6. Помнік эклектычнай архітэктуры.

Сінагога была збудаваная пад канец XVIII стагоддзя як копія слонімскай у маштабе 1:3.

У другой палове XIX стагоддзя побач з сінагогай была пабудаваная яўрэйская школа ў адзіным архітэктурным стылі.

Сінагога дзейнічала да 1940 года, пасля чаго была зачыненая савецкімі ўладамі. Па Другой сусветнай вайне ў будынку ешывы размяшчаліся паслядоўна склады, млын, кацельня, гараж мясцовага прадпрыемства[1]. Будынак самой сінагогі закінуты і паступова разбураецца.

Аднапавярховы будынак на высокім падмурку, па перыметры дэкараваны пілястрамі і карнізамі. Вокны завершаныя паўкруглымі абрамленнямі.

Унутры часткова захаваліся насценныя фрэскі і надпісы. Па цэнтры будынку ў неблагім стане біма — адна з нямногіх, што захаваліся ў Беларусі.

Зноскі

  1. Уладзімір Крукоўскі. Ружаны. Драўляная рука // Наша Ніва. — 2001. — № 44. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2013.
  • Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область // / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. Мн.: БелСЭ, 1990. — 424 с. ISBN 5-85700-017-3.