Ружанскія могілкі (Слонім)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Ружанскія могілкі
Слонім. Могілкі па Ружанскай вуліцы (69).jpg
53°05′23″ пн. ш. 25°18′43″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьГродзенская вобласць
РаёнСлонімскі раён
МесцазнаходжаннеРужанская вуліца 
Пахаванні
Нацыянальны складбеларуска-польскі 
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Ружанскія могілкі — праваслаўныя могілкі ў Слоніме, адны з найстарэйшых у горадзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1596 годзе ў Брэсце была заключаная рэлігійная унія паміж праваслаўнай царквой Вялікага княства і каталіцкім касцёлам. Утварылася новая плынь хрысціянства — уніяцтва, да якога далучыліся праваслаўныя святары Слоніма, а Ружанскія могілкі сталі месцам пахавання ўніятаў. І заставаліся такімі да моманту аб’яднання ўніяцтва з праваслаўем у 1839 годзе.

Таксама на могілках пахавана шмат польскіх жаўнераў часоў Польскай Рэспублікі. У 1995 годзе галава Слонімскага аддзела саюза палякаў Леанарда Раўкоўская запрасіла добраахвотнікаў з Польшчы, каб прывесці ў парадак польскую частку могілак. На запрашэнне адгукнуліся люблінскія палякі-студэнты (біёлаг, філолаг, гісторыкі). Таксама былі і тутэйшыя добраахвотнікі колькасцю 51 чалавек, але збольшага гэта былі пажылыя людзі. Цягам 20 дзён яны прыбіралі могілкі.

У жніўні 1942 года на Ружанскіх могілках урачыста пахавалі самаахоўцаў. Увосень таго ж года была ўшанаваная іхняя памяць з удзелам шмат якіх тутэйшых кіраўнікоў.

Пахаваныя на могілках[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Могілкі людзей, якіх нядаўна хавалі ўсім Слонімам, Занядбаныя
  2. 1236. Магіла Лявіцкага Міхаіла Іванавіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.
  3. 1237. Магіла Міхальчыка Аляксандра Лявонавіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.
  4. 1238. Магіла Сінічкіна Фёдара Міхайлавіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.
  5. Хрызастом Іванавіч Тартур
  6. У Слоніме знайшлі магілу бацькі археолага і калекцыянера Генрыха Татура (фота)
  7. 1239. Магіла Шылы Аляксандра Андрэевіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]