Ружы Геліягабала
| | ||
| Лоўрэнс Альма-Тадэма | ||
| Ружы Геліягабала. 1888 | ||
| The Roses of Heliogabalus | ||
| Матэрыял | Палатно | |
|---|---|---|
| Тэхніка | масла | |
| Памеры | 132 × 213 см | |
| прыватная калекцыя | ||
«Ружы Геліягабала» (англ.: The Roses of Heliogabalus) — карціна англійскага мастака Лоўрэнса Альма-Тадэмы, напісаная ў 1888 годзе.
Альма-Тадэма ўзяў за аснову карціны сумніўнае апавяданне «Гісторыі аўгустаў» пра тое, што падчас банкета рымскі імператар Геліягабал загадаў рассыпаць са столі ружы ў такой колькасці, што запрошаныя на банкет яго ворагі задыхнуліся.
На першым плане карціны намаляваны госці, накрытыя пялёсткамі руж. На заднім плане бачныя сам Геліягабал у залатой дыядэме і яго маці Юлія Саэмія. Справа за Геліягабалам стаіць жанчына, якая іграе на аўласе, а ўдалечыні бачная статуя Дыяніса, напісаная мастаком з арыгінала, які захоўваецца ў музеях Ватыкана.
Суадносіны бакоў палатна складаюць 132×213, што практычна роўна залатому сячэнню.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ружы Геліягабала- «Ружы Геліягабала»