Рулет
![]() | |
![]() |
Рулет — страва ў выглядзе тонкіх скручаных лустак мяса, рыбы, цеста ці капуснага лісця. Адзін з першых рэцэптаў рулетаў з цялячага мяса апублікаваны ў кулінарнай кнізе Le Cuisinier gascon.
Рулет, як і іншыя тушаныя стравы, спачатку абсмажваюць, а затым тушаць у булёне або віне. Гатовы рулет затым наразаюць і сервіруюць. Рулет таксама запякаюць у духоўцы, паліваючы сокам, які вылучаецца падчас гатоўкі. У некаторых рэцэптах мяса для рулета адбіваюць драўляным малатком. Часам рулеты гатуюць з сечанага мяса.
Рулетам называюцца таксама салодкія кандытарскія вырабы.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рулет