Перайсці да зместу

Румынскі тэатр оперы і балета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Румынскі тэатр оперы і балета
Ранейшыя назвы Румынская каралеўская опера, Опера Румыніі
Заснаваны 20 снежня 1921
Будынак тэатра
Краіна
Будынак Сцяг Румыніі Румынія, Бухарэст
Сайт operanb.ro
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Румынскі тэатр оперы і балета (рум.: Opera Națională București) — тэатр у Бухарэсце. Заснаваны ў 1921 годзе.

У 1885 годзе Джорджэ Штэфэнеску арганізаваў у Бухарэсце з акцёраў Нацыянальнага тэатра трупу «Румынская опера», якая аб'яднала такіх спевакоў як Харыклея Даркле, Элена Тэадарыні[ro], Грыгорэ Габрыелеску[ro] і стала асновай опернага тэатра ў Румыніі. У 1919 годзе ўжо іншы румынскі кампазітар Джорджэ Энеску арганізоўвае музычнае таварыства «Опера». А ўжо ў 1921 годзе на базе гэтага таварыства была створана Румынская каралеўская опера, якая ўрачыста адкрылася операй «Лаэнгрын» Рыхарда Вагнера. У 1944 годзе перайменавана ў Румынскі тэатр оперы і балета (рум.: Teatrul de Operă și Balet), а ў 1968 годзе — Оперу Румыніі (рум.: Opera Română).

Да 1940 года спектаклі ставіліся ў будынку Лірычнага тэатра, потым на розных тэатральных пляцоўках, пакуль у 1953 годзе не быў пабудаваны новы будынак па праекце архітэктара Актава Даічэску[ro].

Трупа тэатра паспяхова гастралюе па свеце. У СССР тэатр прыязджаў у 1960 і 1984 гадах.

  • Музыкальный энциклопедический словарь / Гл. ред. Г. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — с. 475 — ISBN 5-85270-033-9

  1. Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.