Рундальскі палац

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Палац
Рундальскі палац
Schloss Ruhenthal (Rundāles pils)
Рундальскі палац. Галоўны фасад.
Рундальскі палац. Галоўны фасад.
56°24′46″ пн. ш. 24°01′32″ у. д.HGЯO
Краіна Латвія
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль барока
Будаўнік Барталамеа Растрэлі
Архітэктар Барталамеа Франчэска Растрэлі
Заснавальнік Эрнст Іаган Бірон
Дата заснавання 1736[1]
Будаўніцтва 17361768 гады

Рундальскі палац (Латвія)
Рундальскі палац
Рундальскі палац

Рунда́льскі палац (лат.: Rundāles pils, ад ням.: Ruhenthal, або ў ранейшай арфаграфіі Ruhendahl, даслоўна «Даліна спакою») — палац у Латвіі, за 12 км на захад ад Баўска, самы вядомы барочны палац краіны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Спраектаваны і пабудаваны ў 1730-я гады італьянскім архітэктарам Барталамеа Франчэска Растрэлі як летняя рэзідэнцыя герцага Курляндыі Эрнста Ёгана Бірона, але ён неўзабаве страціў тытул і палац стаяў пустым, пакуль Растрэлі не завяршыў інтэр’ер у 1760-х гадах. У 1795 годзе палац быў падораны фаварыту імператрыцы Кацярыны II Платону Зубаву, які ў 1820 годзе ажаніўся з дачкой віленскага шляхціца Тэкляй Валентыновіч. Пасля смерці мужа княгіня Зубава выйшла замуж за графа Андрэя Шувалава. Шувалавы валодалі палацам да 1920 года. З 1972 года ў палацы вядуцца рэстаўрацыйныя работы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Latvijas Vēstnesis — 1993. Праверана 18 лістапада 2017.