Рурская вобласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рурская вобласць на карце Германіі

Ру́рская вобласць або Рурскі рэгіён (ням.: Ruhrgebiet) — гарадская агламерацыя ў федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія (Германія). Займаючы плошчу ў 4435 км² і з насельніцтвам каля 5,3 млн чалавек ён з’яўляецца часткай Рэйнска-Рурскага рэгіёна і адной з найбуйнейшых гарадскіх агламерацый у Еўропе. Знаходзіцца паміж правымі прытокамі Рэйна — рэкамі Рур на поўдні і Ліпэ на поўначы.

Карта Рурскай вобласці

У наш час пад Рурскай вобласцю маецца на ўвазе тэрыторыя рэгіянальнага саюза «Рур» (ням.: Regionalverband Ruhr), якая ўключае ў сябе гарады зямельнага падначалення Бохум, Ботрап, Гельзенкірхен, Дортмунд, Дуйсбург, Мюльгайм-на-Руры, Обергаўзен, Хаген, Хам, Хернэ і Эсэн, а таксама акругі Везель, Рэклінггаўзен, Уна і Энепэ-Рур.

Найбуйнейшыя цэнтры Рурскай вобласці з’явіліся яшчэ ў Сярэднявеччы, а цяперашнія памеры і структуру набылі падчас індустрыялізацыі XIX стагоддзя. У канцы ХІХ — пачатку ХХ якія толькі прамысловыя метафары не ўжываліся ў дычыненні да Рура: прамысловае сэрца Германіі, кузня Вермахта і т.п.[1] Тагачасны Рур — гэта шахты, заводы і гарады, якія зліліся ў адзін прамысловы механізм. У шахтах здабывалі каменны і буры вугаль. На металургічных заводах плавіл сталь, а на машынабудаўнічых рабілі пракатныя станы і доменныя печы. Уся гэта прамысловая ідылія суправаджалася жахлівай экалогіяй. Рэйн сталі называць «сцёкавай канавай Еўропы». На яго берагах не стала відаць рыбакоў з вудамі: калі яшчэ ў пачатку ХХ ст. у Рэйне вадзіўся ласось, то праз 50 гадоў знікла ўсякая рыба.

Шахта Цольферайна, Эсэн

У 1960-х — 1970-х скарачэнне аб’ёмаў вытворчасці галін здабыўной і ніжэйшых паверхаў апрацоўчай прамысловасці прывялі да ўзнікнення эканамічных і сацыяльных праблем у старапрамысловых раѐнах, адным з якіх быў Рур. У 50-я гг. ХХ ст. Рур даваў 60 % выплаўлення сталі і 80 % здабычы каменнага вугалю ў краіне. Але ўжо ў 1960-х гг. арыентацыя на імпарт таннай нафты прывяла да закрыцця вугальных шахт у Руры. Скарацілася і вытворчасць у чорнай металургіі. Рурская вобласць перайшла ў катэгорыю дэпрэсіўных раѐнаў.

Дэвелапменізаваная гавань Дуйсбурга

Улады краіны распрацавалі комплекс мер па мадэрнізацыі вядучых галін, іх тэхнічным перааснашчэнні. І ў канцы 80-х гг. ХХ ст. 60 % усіх занятых у Руры былі звязаны з невытворчай сферай. Гэты раѐн, які перажыў свайго роду «рэанімацыю», цяпер знаходзіцца ў стадыі «выздараўлення». Перспектывы яго далейшага развіцця звязаны з сучаснай, арыентаванай на выпуск спецыяльных сталей, чорнай металургіяй і навукаѐмістым машынабудаваннем, тонкай хіміяй, у тым ліку фармацэўтычнай прамысловасцю. У ХХІ стагоддзі гарады Рура закранутыя масштабным працэсам дэвелапменізацыі.

Значна палепшыўся і экалагічны стан Рура: паветра стала чысцейшым, акрыяў і абрыбнеў «бацька»-Рэйн.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]