Руская вызваленчая армія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Руская вызваленчая армія
Bundesarchiv Bild 183-N0301-503, General Wlassow mit Soldaten der ROA.jpg
Генерал А. А. Уласаў інспектуе салдатаў РВА
Гады існавання 29 красавіка 1943[1]12 мая 1945
Падпарадкаванне Андрэеўскі сцяг КВНР
Галоўнакамандуючы — А. А. Уласаў (з 28 студзеня 1945)[2]
Уваходзіць у Андрэеўскі сцяг КВНР
Тып Узброеныя сілы
Складаецца з Пяхота, кавалерыя, ваенна-паветраныя сілы, дапаможныя часці
Функцыя Вядзенне баявых дзеянняў супраць савецкіх войскаў
Колькасць 50.000 (сакавік 1945)[3]
120.000 — 130.000 (красавік 1945)
Дыслакацыя Еўропа, СССР
Мянушка Уласаўцы
Марш Мы ідзём шырокімі палямі
Рыштунак Нямецкая і трафейная савецкая зброя
Удзел у Другая сусветная вайна
Знакі адрознення ROA chevron.svg
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Андрэй Уласаў, Сяргей Бунячанка, Рыгор Звераў, Віктар Мальцаў

Руская вызваленчая армія, РВА — назва, якая гістарычна замацавалася за ўзброенымі сіламі Камітэта Вызвалення Народаў Расіі (КВНР), што ваявалі на боку Трэцяга рэйха супраць СССР, а таксама сукупнасць большасці рускіх антысавецкіх часцей і падраздзяленняў з рускіх калабарацыяністаў у складзе Вермахта ў 1943—1944 гг., які пераважна выкарыстоўваліся на ўзроўні асобных батальёнаў і ротаў[4], і сфарміраваных рознымі нямецкімі ваеннымі структурамі (штабам Войскаў СС і г.д.) падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Знакі адрознення Рускай вызваленчай арміі (нарукаўны знак) у розныя перыяды часу насілі каля 800.000 чалавек, але толькі трэцяя частка гэтай лічбы, як прызнавалася кіраўніцтвам РВА, рэальна належылі да іх руху.[5][6] Да 1944 года РВА не існавала ў якасці якога-небудзь пэўнага вайсковага фарміравання, а галоўным чынам выкарыстоўвалася нямецкімі ўладамі для прапаганды і прыцягнення добраахвотнікаў на службу. 1-я дывізія РВА была сфарміравана 23 лістапада 1944 года, крыху пазней былі створаны іншыя злучэнні, а напачатку 1945 года ў склад РВА былі ўключаны іншыя калабарацыянісцкія фарміраванні.

Армія фарміравалася гэтак жа як і, напрыклад, Паўночнакаўказскі Sonderverband Bergmann, Грузінскі легіён вермахта, — галоўным чынам, з савецкіх ваеннапалонных ці з ліку эмігрантаў. Неафіцыйна Рускую вызваленчую армію і яе членаў звалі «уласаўцамі», па прозвішчы іх кіраўніка, генерал-лейтэнанта Андрэя Уласава.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Рускі калабарацыянізм у Другой сусветнай вайне