Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Літаратурны твор
Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік
Ру́ска-белару́скі фі́зіка-геаграфі́чны сло́ўнік
Выданне
Вокладка слоўніка
Жанр: Даведачнае выданне
Аўтар: З. Я. Андрыеўская, І. П. Галай
Мова арыгінала: беларуская
Дата напісання: 1994
Дата першай публікацыі: 1994
Асобнае выданне: 1994
Выдавецтва: Народная асвета
Колькасць старонак: 367
Ілюстратар: А. І. Раманцоў
Афармленне: Я. С. Гучок
Носьбіт: кніга
ISBN: 985-03-0054-Х

«Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік» — беларуская кніга, выдадзеная тыражом 24500 экзэмпляраў[1].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Вывучэнне геаграфіі на беларускай мове ў 1-ай палове 1990-х гадоў ускладнялася з-за адсутнасці літаратуры, якая дапамагла б засвоіць геаграфічныя тэрміны. Дадзены слоўнік запоўніў гэты прабел. Кніга адрасуецца школьнікам, а таксама ўсім, хто вывучае геаграфію на беларускай мове.

Слоўнік утрымлівае паняцці і тэрміны па фізічнай геаграфіі, картаграфіі, ахове прыроды і сумежных з фізічнай геаграфіяй навуковых дысцыплінах (геалогіі, астраноміі і інш.). Ён з'яўляецца адначасова перакладным і тлумачальным. Тэрміны і паняцці даюцца ў алфавітным парадку спачатку на рускай мове, затым указаны іх пераклад на беларускай мове і потым друкуецца тлумачэнне тэрміна ці паняцця.

Зноскі

  1. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік. Электронный каталог библиотеки БГТУ. Праверана 29 верасня 2016. (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лобан М. П., Суднік М. Р. Прадмова // Арфаграфічны слоўнік / Пад рэд. К. К. Крапівы. — 3-е выд. — Мн.: Народная асвета, 1971. — С. 3. — 214 с. — 67 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]