Руска-турэцкая вайна (1735—1739)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Руска-турэцкая вайна, 1735—1739)
Руска-турэцкая вайна 1735—1739
Асноўны канфлікт: Руска-турэцкія войны, руска-крымскія войны

Дата 17351739
Месца Крым, Боснія, Сербія
Вынік Бялградскі мірны дагавор
Змены тэрыторыі Азова і Запарожжа вернуты Расіі
Праціўнікі
Сцяг Расіі Расійская імперыя
Гетманшчына
Аўстрыя
Асманская імперыя

Крымскае ханства

Камандуючыя
Сцяг Расіі Б. К. Мініх
Сцяг Расіі П. П. Ласі
Каплан Гірай

Махмуд I
Менглі II Гірай
Велі-паша

Сілы бакоў
Сцяг Расіі 80 000[1]
 ?
 ?
 ?

 ?

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Руска-турэцкая вайна (17351739) — вайна паміж саюзнымі Расіяй і Аўстрыяй (з 1737), з аднаго боку, і Турцыяй, з другога.

Расія ў гэтай вайне ставіла задачамі падпарадкаванне крымскіх татараў і атрыманне выхаду да Чорнага мора. Вайна не мела вырашальных вынікаў, і скончылася падпісаннем Бялградскага дагавора (1739).[2]

У ходзе вайны расійская армія штурмам авалодала Перакопам і Азовам, фарсіравала Сіваш і Чангарскія пераправы і захапіла сталіцу Бахчысарай, сталіцу Крымскага ханства (1736); у 1737 рас. армія ўвайшла ў Крым праз Арабацкую Стрэлку. Абодва разы рас. армія была вымушана пакінуць Крым з-за эпідэмій і нястачы харчу. З 1737 на баку Расіі выступіла Аўстрыя. Расійская армія разграміла войска крымскага хана ў Салгірскай бітве і турэцкую армію ў Ставучанскай бітве, заняла Хоцін і Ясы (1739).[2]

Зноскі

  1. История русской армии. М.: ЭКСМО, 2007. С. 88
  2. а б ВЭС-83. С.64?.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.)