Рускія
Ру́скія (руск.: русские), таксама расе́йцы або расі́йцы[37] — народ ва Усходняй Еўропе і на поўначы Азіі. Адносіцца да славянскай моўнай сям’і, усходнеславянскай моўнай групы (разам з беларусамі і украінцамі). Найбольш шматлікі народ Еўропы і адзін з найбуйнейшых у свеце.
Рассяленне
[правіць | правіць зыходнік]Рускія — асноўнае насельніцтва Расіі (каля 80 %). Таксама рускія складаюць значную частку насельніцтва іншых краін і іх рэгіёнаў: у Беларусі 8 %, у Казахстане 25,9 %, у Латвіі 26,9 %, ва Украіне 17,3 % (у Крыму 58,3 %, у г. Севастопалі 71,6 %), у няпрызнаным Прыднястроўі 28 %, у Эстоніі 25,7 %, у павеце Іда-Віру 70,8 %, у г. Нарва 96 %, у г. Талін 36,6 %.

Вялікія абшчыны рускіх існуюць у больш далёкіх краінах — ЗША, Германіі, Бразіліі, Францыі, Аўстраліі, Фінляндыі — эмігранты розных хваль.
Этнаграфічныя групы
[правіць | правіць зыходнік]Па асаблівасцях мовы і побыту рускія дзеляцца, па прапанаванай А. А. Шахматавым, А. І. Сабалеўскім і пазней прынятай шматлікімі, у прыватнасці савецкімі, даследчыкамі (Б. М. Ляпуноў, Ф. Філіп і інш.) схеме, на дзве або тры вялікія дыялектныя групы: паўночная окаючая і паўднёвая акаючая з прамежкавым говарам Масквы. Мяжа паміж першымі двума праходзіць па лініі Пскоў—Цвер—Масква—Ніжні Ноўгарад.
Шэраг даследчыкаў (Д. Н. Ушакоў, Д. К. Зяленін і інш.) вылучалі дзве першыя групы як асобныя велікарускія народнасці (паўночная і паўднёвая, назвы штучныя, саманазва і самаідэнтыфікацыя незалежна ад дыялекту — рускія), паміж якімі развілася яшчэ і трэцяя (сярэдневялікаруская) — з культурным і палітычным цэнтрам — Масквой, на падставе якой адбываецца ўніфікацыя мовы і ўсёй культуры. У цяперашні час у сувязі з развіццём школьнай адукацыі і сродкаў масавай камунікацыі адрознення ў дыялектах моцна паменшыліся. Бытавымі і моўнымі асаблівасцямі сярод рускіх адрозніваецца яшчэ шэраг меншых этнаграфічных груп: казакі, паморы, рускавусцінцы, затундраныя сяляне, камчадалы, малакане, ліпаване і інш.
Паходжанне этноніма
[правіць | правіць зыходнік]Рускі — субстантываны прыметнік; стар.-рус. русскыи утвораны ад больш ранняга этноніма ўсходніх славян — русь (гэтым жа словам звалася і ўсходнеславянская дзяржава, часам пераважна — Кіеўская зямля ў процівагу Наўгародскай і Уладзіміра-Суздальскай[крыніца?]). У візантыйскіх крыніцах, апроч асновы з -u- (russ-), прадстаўленая і аснова з -o- — Rhos, R(h)osia, адкуль у канчатковым выніку пайшла назва Расія. Этымалогія этноніма «русь» няясная; літаратура пытання с часоў Ламаносава і Мілера вялізная, але да пераканаўчага рашэння лінгвісты і гісторыкі так і не дашлі. У прыватнасці, няясна, ці занесена яно на ўсходнеславянскую тэрыторыю варагамі (кім бы яны ні былі па паходжанні) або паўстала на ёй спрадвечна (а калі дакладна апошняе, то ў якім рэгіёне гэта адбылося).
У шэрагу версій этнонім «русь»:
- узводзіцца да старажытнаісландскага слова Róþsmenn або Róþskarlar — «вясляры, мараходы», але ўсячэнне Róþs не засведчана (у падтрымку варажскай версіі прыцягваецца таксама фін. ruotsi — швед);
- ад індаарыйскай асновы ruksa, russa — «светлы», «белы» (ёсць контраргументы як лінгвістычнага, так і гістарычнага характару);
- лічыцца забароненым імем татэмнага звера ўсходніх славян — мядзведзя (па аналогіі лат. ursus, стар.-гр. αρκτος, зрэшты, адпаведнасць гэтай назве ў славянскай мове выглядала б як *рьсь);
- ад назвы ракі Рось на Кіеўшчыне (зрэшты, гэтае слова мела ў корані не о і не у, а ъ — Ръсь, ускосныя склоны Рси, таму такая этымалогія таксама сумнеўная).
Гістарычны нарыс
[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўступнай частцы Аповесці мінулых гадоў складальнік апавядае пра славянскіх плямёнах, якія адносіліся да Русі ў XI ст.
Паводле падання, у 2-й палове IX cт. правадыр навагародскіх славен Гастамысл перад смерцю, каб выратаваць славен ад разладаў, параіў ім запрасіць для кіравання аднаго з варажскіх уладароў. Славене так і зраблі, запрасілі спачатку адных варагаў, але выгналі іх, а потым запрасілі конунга Рурыка з яго родам.

Пасля ўключэння да канца X ст. нашчадкамі Рурыка ўсходнеславянскіх племянных саюзаў у склад дзяржавы Рурыкавічаў (так званай Кіеўскай Русі), з часам тэарэтычна магла б ўтварыцца адзіная этнічная супольнасць (гл. пра канцэпцыю старажытнарускай народнасці), але такой кансалідацыі перашкодзіў феадальны распад дзяржавы, якія пачаўся ўжо ў сярэдзіне XI ст., фармальна быў замацаваны ў 1097 годзе (гл. Любецкі з’ед) і далей толькі паскараўся.
Разрозненнасць княстваў Рурыкавічаў узмацнілася ў XIII ст. пасля мангольскага нашэсця і ўсталявання васальнай залежнасці часткі гэтых княстваў ад манголаў.
Пазнейшае аб’яднанне шэрагу княстваў Рурыкавічаў у дзвюх розных рэгіянальных дзяржавах — Вялікім Княстве Літоўскім (пазней Рэчы Паспалітай) і Вялікім Княстве Маскоўскім, заклала аснову фарміравання трох сучасных усходнеславянскіх народаў — беларусаў і ўкраінцаў (на абшарах Вялікага Княства Літоўскага) і рускіх (на абшарах Вялікага Княства Маскоўскага).
Найбольшую ролю ва фарміраванні рускага народа адыгралі нашчадкі славянскіх плямён паўночнага-ўсходу дзяржавы Рурыкавічаў (Русі) — ільменскія славене, крывічы, вяцічы і іншыя, у сувязі з невыразнасцю працэсаў міграцыі ў сярэдневеччы, уклад астатніх плямёнаў імаверна не быў значным.
У XIV—XV стагоддзях завершыўся працэс фарміравання сучаснага рускага народа, на што паўплывала стварэнне Рускай цэнтралізаванай дзяржавы і барацьба супраць мангола-татарскага іга. У XV стагоддзі рускія пачалі распаўсюджвацца ў стэпавыя раёны Паволжа і Паўночнага Каўказа, у XVII стагоддзі засялілі Сібір (найбольшую ролю пры гэтым адыгралі казакі і паморы), пры гэтым былі практычна цалкам асіміляваныя плямёны, якія жылі на Рускай раўніне -- фіна-ўгорскія мера, мяшчора, мурама і балцкая голядзь. На грунце гэтага факту ў XIX стагоддзі некаторыя польскія гісторыкі (напрыклад, Духінскі) наогул адмаўлялі рускім у славянскай належнасці. Гэтая тэорыя, з самага пачатку ўвогуле прызнаная маючай не навуковыя, а палітычныя асновы, дагэтуль мае паслядоўнікаў. Ступень пераемнасці тым або іншым этнасам гісторыі дзяржавы Рурыкавічаў (Русі) і схільнасці да розных чужародных уплываў рускіх, украінцаў і беларусаў дагэтуль з’яўляецца пытаннем дыскусійным і занадта палітызаваным, каб можна было спадзявацца на поўнае яго вырашэнне.
На захадзе ў гэты перыяд былі праведзены паспяховыя войны з ВКЛ, а затым з Рэччу Паспалітай. У XVI стагоддзі пачала распаўсюджвацца палітычная канцэпцыя Масква — Трэці Рым, якая абгрунтоўвала сусветна-гістарычнае значэнне сталіцы рускай дзяржавы, як хрысціянскага цэнтра свету. Руская дзяржава аб’яўлялася духоўным нашчадкам Рымскай і Візантыйскай імперый і галоўным абаронцам і захоўнікам праваслаўя («Два Рыма палі, трэці стаіць, а чацвёртаму не быць»). Гэтая канцэпцыя прадугледжвала выключнасці і багаабранасць рускага народа. Інтэнсіўнае расшырэнне тэрыторыі і паступоваы выхад рускай дзяржавы на еўрапейскую палітычную арэну прывяло да стварэння спачатку царства, а затым у пачатку XVIII стагоддзя Расійскай імперыі, што азначала якасна новы ўзровень існавання этнасу.

Яшчэ на мяжы XIX—XX стагоддзяў пад рускімі разумелася сукупнасць трох этнаграфічных груп: вялікаросаў, маларосаў і беларусаў (часам сюды жа ўключалі і русінаў), якая складала 86 млн. (1897) або 72,5 % насельніцтва Расійскай імперыі. Гэта быў пануючы пункт погляду, які знайшоў адлюстраванне ў энцыклапедычных выданнях (гл. раздзел «Гістарычныя крыніцы»). Аднак ужо ў гэты час шэраг даследчыкаў лічылі адрозненні паміж групамі дастатковымі, каб прызнаць іх асобнымі народамі. У сувязі з наступным паглыбленнем гэтых адрозненняў і нацыянальным самавызначэннем малоросаў (украінцаў) і беларусаў, этнонім «рускія» перастаў на іх распаўсюджвацца і захаваўся толькі для вялікаросаў, замясціўшы сабою ранейшы этнонім. Зараз звычайна, гаворачы аб дарэвалюцыйнай Расіі, пад рускімі разумеюць толькі вялікаросаў — у прыватнасці, сцвярджаючы, што рускія складалі 43 % яе насельніцтва (каля 56 млн.).
Назва «Вялікая Расія» упершыню сустракаецца ў пасланні рускаму мітрапаліту Феагносту візантыйскага імператара (1347 год). У XV стагоддзі выкарыстоўваецца на Захадзе, у XVI уваходзіць у царскі тытул. Сэнсавае напаўненне назову, верагодна, ніколі не было адзіным: з аднаго боку прасочваецца паралель паміж Грэцыяй «Малой» (уласна Грэцыя) і «Вялікай» (грэчаскія калоніі) (такім чынам пад Малай Расіяй разумееца сучасныя ўкраінскія землі — Паўднёвую Русь, «метраполію», а пад Вялікай — паўночныя рускія землі), з іншай — узвялічваючае значэнне. Аднак у дачыненні да насельніцтва гэтых земляў этнонім вялікаросы (вялікарусы) пачынае выкарыстоўвацца толькі ў XIX стагоддзі, у то час як геаграфічная назва выходзіць з ужывання.
У XX стагоддзі рускія перажылі адзін з найцяжкіх перыядаў у сваёй гісторыі. У выніку Першай сусветнай, наступнай Грамадзянскай вайны 1918—1922 гадоў, усталяванні інтэрнацыянальнай дыктатуры, была знішчана альбо пакінула Расію значная колькасць прадстаўнікоў арыстакратыі, інтэлігенцыі, казацтва, афіцэрства і іншых сацыяльных пластоў, у першую чаргу найбольш адукаваных і заможных. Рускімі былі згубленыя значныя пласты нацыянальных звычаяў і праваслаўнай культуры.
Катастрафічныя страты рускаму этнасу быў нанесены падчас Другой сусветнай вайны. Сярод 8,66 млн савецкіх салдат, загінулых на фронце і памерлых у палону, 5,76 млн (66,4 %) склалі рускія [2] Архівавана 9 лютага 2009.; шматлікія рэгіёны з пераважна рускім насельніцтвам падвергнуліся акупацыі і нямецкаму тэрору.
Пачынаючы з 1990-х гадоў, паводле расійскіх крыніц, рускія зведваюць дыскрымінацыю ў былых рэспубліках СССР (краіны Балтыі, Азербайджан, Узбекістан, Таджыкістан, Казахстан), а ў некаторых выпадках і на тэрыторыі Расійскай федэрацыі (Чачня ў 1990—1999, Адыгея, Якуція). Гэта звязана з ранейшай роляй рускіх у русіфікацыі розных краін і рэгіёнаў[крыніца?].
Рэлігія
[правіць | правіць зыходнік]
Пераважная рэлігія рускага народа -- праваслаўе.
Афіцыйнае хрышчэнне Русі адбылося ў 988 годзе, пры Уладзіміры Святаславічы. Хрысціянства прыйшло на Русь з Візантыі і пачало распаўсюджвацца сярод вышэйшый слаёў грамадства задоўга да 988 года. Доўгі час захаваліся язычніцкія перажыткі з якімі царква змагалася з рознай ступенню паспяховасці, аля яны засталіся і па цяперашні час. Для аблягчэння пераходу да хрысціянства царква захоўвала некаторыя язычніцкая святы і абрады, замяняя іх першапачатковы змест хрысціянскім.
Першыя пяць стагоддзяў Руская царква была мітраполіяй Канстанцінопальскага патрыярхату. Яе ўзначальваў мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі, які прызначаўся Канстанцінопальскім патрыярхам з грэкаў, у 1051 годзе вялікі князь кіеўскі Яраслаў Уладзіміравіч дамогся пастаўлення на першасвятарскі пасад першага русіна — мітрапаліта Іларыёна, аднаго з самых адукаваных людзей таго часу.

З XI ст. пачалі ўтварацца іншыя епархіі: у Белгарадзе, Ноўгарадзе, Растове, Чарнігаве, Уладзіміру-Валынскам, Полацку, Тураве. Епархіяльныя ўладыкі абіраліся на ўдзельных князёў або веча (у Ноўгарадзе з паловы XII ст.).
Пасля разгрому Кіева татара-манголамі, у 1299 годзе кіеўскі мітрапаліт Максім перанёс сваю рэзідэнцыю ва Уладзімір-на-Клязьме; у канцы 1325 года рэзідэнцыяй Кіеўскіх мітрапалітаў перанесена ў Маскву. У 1448 годзе Маскоўскі Сабор паставіў Кіеўскім мітрапалітам разанскага епіскапа Іону без узгаднення з Канстанцінопалем. Такім чынам, Руская праваслаўная царква некананічна (незаконна) набыла аўтакефалію (самайстайнасць). Патрыяршаства самабвешчана Рускай праваслаўнай царквой у канцы XVI стагоддзя.
Цяпер Руская праваслаўная царква -- буйнейшае рэлігійнае аб’ядненанне рускіх.

У сярэдзіне XVII стагоддзя ў выніку непрызнання часткай рускіх рэформ патрыярха Нікана ў царкве ўзнік Раскол, прыхільнікі дарэформеннай царквы адмовіліся падпарадкавацца афіцыйнай царкве і дзяржаве і стварылі свае абшчыны, у выніку чаго ўзнікла стараабрадства. Сёння стараабрадцаў у Расіі налічваецца каля 2 млн чалавек, у асноўным рускія, ёсць дзве буйнейшыя царквы — Руская праваслаўная стараабрадская царква і Дрэўлеправаслаўная царква.
Другой па колькасці хрысціянскай канфесіяй сярод рускіх з’яўляецца пратэстантызм (1-2 млн чалавек). Буйнейшая пратэстантскай плыняй з’яўляецца баптызм, інуе таксама пяцідзесятніцтва, неопяцідзесятніцтва, лютэранства, адвенцізм і інш. Некаторая колькасць рускіх уваходзіць у парахрысціянскія секты: Сведкі Іеговы, Пасольства Божае, муністы і інш.
Нязначная колькасць этнічных рускіх з’яўляеццы мусульманамі, будыстамі, іўдаістамі, крышнаітамі і г.д.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі пачаліся жорсткія рэпрэсіі супраць праваслаўных і іншых канфесій, большая частка духавенства была знішчана ці адпраўлена ў лагера. У перыяд савецкай улады руская царква была ў глыбокім заняпавдзе. Зараз імкліва ідзе працэс адраджэння.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Даследаванні этнагенеза рускіх
[правіць | правіць зыходнік]Дарэвалюцыйныя даследаванні
- Костомаров М. Две русские народности // Основа. — СПб., 1861. — Март.
- Шахматов А. К вопросу об образовании русских наречий и русских народностей // Журнал Министерства Народного Просвещения. — 1899. — Апрель.
Савецкія даследаванні
- Брайчевский М. Происхождение Руси. — К., 1968.
- Державин Н. Происхождение русского народа. — М., 1944.
- Ляпунов Б. Древнейшие взаимные связи языков русского и украинского и некоторые выводы о времени их возникновения как отдельных лингвистических групп. В сб. Русская историческая лексикология. — М., 1968.
- Мавродин В. Образование единого русского государства. — П., 1951.
- Рыбаков Б. А. Первые века русской истории. — М., 1964.
- Филин Ф. Происхождение русского, украинского и белорусского языков. — П., 1972.
- Вопросы формирования русской народности и нации. — М. — Л., 1958.
- Народы Европейской части СССР, т. І. — М., 1964.
- Происхождение и этническая история русского народа по антропологическим данным / Под ред. В. Бунака. — М., 1965.
- Русские. Историко-этнографический атлас. — М., 1967.
- Л. Н. Гумилёв. От Руси к России. — М., 2004.
- Л. Н. Гумилёв. Этногенез і биосфера Земли. — М., 1989.
Сучасныя расійскія даследаванні
- Сергеева А. В. Русские: стереотипы поведения, традиции, ментальность. — М.: Флинта; Наука, 2006. ISBN 5-89349-626-4 ISBN 5-02-033003-5
Міжнародныя даследаванні
- Грушевский М. История Украины-Руси. т. 1, второе изд. — Киев, 1913 (Нью-Йорк, 1954).
- Куренной П. Советские концепции происхождения великорусской народности и «русской» нации. Науч. Записки УВУ, ч. 7. — Мюнхен, 1963.
- Чубатий М. Княжа Русь-Україна та виникнення трьох східньо-слов’янських націй. ЗНТШ, т. 178. — Нью-Йорк — Париж, 1964.
- Zelenin D. Russische (Ostslawische) Volkskunde. — Берлин — Лейпциг, 1927.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Усерасійскі перапіс насельніцтва 2010. Нацыянальны склад насельніцтва РФ 2010 Архівавана 23 снежня 2021. (руск.)
- ↑ Вось якія мы — расіяне. Аб выніках Усерасійскага перапісу насельніцтва 2010 года (руск.)
- ↑ Без уліку акупаваных Расіяй у 2014 годзе ўкраінскіх тэрыторый.
- ↑ Усеўкраінскі перапіс насельніцтва. Руская версія. Вынікі. Нацыянальнасць і родная мова (руск.). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 19 жніўня 2014.
- ↑ Агенцтва Рэспублікі Казахстан па статыстыцы. Этнадэмаграфічны зборнік Рэспублікі Казахстан 2014 Архівавана 8 лістапада 2017. (руск.)
- ↑ Selected Social Characteristics in the United States: 2009(недаступная спасылка). U.S. Census American Community Survey (2009). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2020. Праверана 19 жніўня 2014. (англ.)
- ↑ Вынікі перапісу насельніцтва Беларусі 2009 г. Нацыянальны склад. (руск.)
- ↑ Uzbekistan Joshua Project
- ↑ Даведка аб горадзе на афіцыйным сайце хакіміята г. Ташкент Архівавана 25 студзеня 2012.Насельніцтва Ташкента Архівавана 26 студзеня 2012.
- ↑ Насельніцтва Латвіі 2013 (лат.)
- ↑ Population by selected ethnic origins, by province and territory (2006 Census) (Statistics Canada) Архівавана 15 студзеня 2011. (англ.)
- ↑ Нацыянальны статыстычны камітэт Кыргызскай Рэспублікі. Нацыянальны склад насельніцтва (ацэнка 1 студзеня 2012 года) Архівавана 13 лістапада 2013. (руск.)
- ↑ Перапіс насельніцтва Кыргызстана 2009. Бішкек (руск.)
- ↑ Перапіс насельніцтва Кыргызстана 2009. Чуйская вобласць (руск.)
- ↑ Статкамітэт Эстоніі. База дадзеных насельніцтва Архівавана 4 студзеня 2018. (эст.)
- ↑ Дэмаскоп. Некаторыя вынікі перапісу 2004 года ў Малдове (руск.)
- ↑ Без уліку ПМР
- ↑ Дэпартамент статыстыкі Літвы. Насельніцтва і сацыяльная статыстыка Архівавана 7 студзеня 2012. (M3010215: Population at the beginning of the year by ethnicity (1979 -> 2011) Архівавана 22 ліпеня 2011. (англ.)
- ↑ Прыднястроўе (ПМР) юрыдычна з'яўляецца часткай Малдовы, фактычна — самаабвешчанай дзяржавай, прызнанай толькі дзвюма часткова прызнанымі дзяржавамі: Паўднёвая Асеція і Абхазія. Перапіс насельніцтва ў Малдове 5—12 кастрычніка 2004 г. праводзіўся без уліку насельніцтва ПМР. У ПМР у 2004 г. праводзіўся самастойны перапіс насельніцтва 11-18 лістапада 2004 г.(Дэмаскоп. Вынікі перапісу насельніцтва ПМР 2004 г.) (руск.)
- ↑ Статыстычны штогоднік 2013 ПМР Архівавана 12 лістапада 2013. (руск.)
- ↑ Brazil Джошуа Проджэкт Бразілія
- ↑ Перапісы насельніцтва Азербайджана 1979, 1989, 1999, 2009 гг. (англ.)
- ↑ United Kingdom
- ↑ Перапіс насельніцтва Грузіі 2002 г. Нацыянальны склад (англ.)
- ↑ Без Абхазіі і Паўднёвай Асеціі
- ↑ Category No. 2068.0 — 2006 Census Tables Архівавана 27 сакавіка 2011. (англ.)
- ↑ Афіцыйная статыстыка Кубы за 2002 г. Архівавана 3 лютага 2007. (ісп.)
- ↑ (2007 census) . Ined.fr (6 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 22 ліпеня 2012. (фр.)
- ↑ Том 3. Нацыянальны склад і валоданне мовамі, грамадзянства насельніцтва Рэспублікі Таджыкістан Архівавана 14 кастрычніка 2013. (руск.)
- ↑ Насельніцтва Фінляндыі Архівавана 27 студзеня 2011. (руск.)
- ↑ RECENSĂMÂNTUL POPULAŢIEI ŞI AL LOCUINŢELOR 2011: [1] Архівавана 2 лютага 2017. (рум.)
- ↑ (2000, перапіс) Архівавана 28 верасня 2007.
- ↑ Przynależność narodowo-etniczna ludności - NSP 2011 Архівавана 27 кастрычніка 2014. (польск.)
- ↑ Перапіс насельніцтва Арменіі 2011 г. (руск.)
- ↑ Преброяване 2011 - (балг.)
- ↑ People: Russian (англ.). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 28 лютага 2012. (англ.)
- ↑ Расійска-беларускі слоўнік 1928, с. 541.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Некрашэвіч С., Байкоў М. Русская // Расійска-беларускі слоўнік. — Менск: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1928. — С. 541. — 728 с. — 7 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Рускія ў Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Рускія на Вікісховішчы |