Рускі марш
Выгляд
Рускі марш — штогадовае шэсце і мітынг прадстаўнікоў рускіх нацыяналістычных арганізацый па Маскве і іншых гарадах Расіі 4 лістапада, у Дзень народнага адзінства. Упершыню прайшоў у 2005 годзе.
Арганізатары
[правіць | правіць зыходнік]Арганізатарамі першага РМ у 2005 годзе выступілі:
- Еўразійскі саюз моладзі. Моладзевае крыло Міжнароднага еўразійскага руху, створанага Аляксандрам Дугіным. Лідар — Валерый Каровін.
- Рух супраць нелегальнай іміграцыі. Лідар — Аляксандр Бялоў-Поткін.
- Нацыянал-патрыёты Расіі («НПР»). Лідар — Аляксей Жываў.
- Нацыянальна-дзяржаўная партыя Расіі. Лідар — Аляксандр Севасцьянаў.
- Нацыянальна-патрыятычны фронт «Памяць».
- Таварыства «Праўда». Лідар — Валерый Якушаў.
- Рускі агульнанацыянальны саюз. Лідар — Ігар Арцёмаў.
- Рускі грамадскі рух. Лідар — Канстанцін Крылоў.
- Рух «Рускі парадак». Лідар — Васіль Ансімаў.