Рускі (фільм)
Выгляд
| Рускі | |
|---|---|
| Рускі | |
| Жанр | драматычны фільм |
| Рэжысёр | |
| Сцэнарыст | |
| Працягласць | 21 хв. |
| Краіна | |
| Мова | беларуская |
| Год | 2013 |
| IMDb | ID 27592306 |
«Ру́скі» — беларускі кароткаметражны мастацкі фільм рэжысёра-дакументаліста Віктара Аслюка, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 2013 годзе па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па матывах апавядання Максіма Гарэцкага з цыкла «На імперыялістычнай вайне» (1915).[1]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Паводле апавядання класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. Твор пра тое, «як рускі забіў украінца». Здарэнне адбылося ў часе 1-й сусветнай вайны на руска-аўстрыйскім фронце.
У фільме здымаліся
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Міхась Барсковіч | «рускі» |
| Алесь Ждановіч | «аўстрыец» |
Над фільмам працавалі
[правіць | правіць зыходнік]- аўтар сцэнарыя — Віктар Аслюк
- кінарэжысёр-пастаноўшчык — Віктар Аслюк
- кінааператар-пастаноўшчык — Юрый Дакучаеў
- кінааператар — Анатоль Казазаеў
- мастак-пастаноўшчык — Павел Шаппо
- гукааператар — Дзмітрый Петрусенка
- манатж — Віктар Аслюк
- мастак па касцюмах — Дар’я Раманава
- мастак па грыму — Людміла Сярогіна
- кінарэжысёр — Таццяна Хвалей
- дырэктар здымачнай групы — Юрый Іваноў
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Black & White Audiovisual Festival — 2015, пераможца «B&W Honourable Mention Prize» у катэгорыі дакументальнага кіно рэжысёру Віктару Аслюку
- Mediawave, Hungary — 2015, намінацыя Mediawave Prize у катэгорыі «Best Short Film» рэжысёру Віктару Аслюку
- Drama Short Film Festival — 2014, намінацыя «Best International Film» у міжнароднай катэгорыі рэжысёру Віктару Аслюку
Зноскі
- ↑ Апавяданне «Рускі»(недаступная спасылка). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2019. Праверана 20 снежня 2019.