Руслан Фёдаравіч Алехна
Руслан Фёдаравіч Алехна | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Руслан Фёдаравіч Алехна |
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1981 (39 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Беларусь |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | Спявак |
Пеўчы голас | Dramatic tenor[d] |
Інструменты | голас[d] |
Жанры | Поп-музыка |
Супрацоўніцтва | FBI-music |
Узнагароды | |
alehno.ru | |
![]() |
Руслан Фёдаравіч Алехна[1] (нарадзіўся 14 кастрычніка 1981, Бабруйск, БССР) — беларускі спявак, пераможца тэлепраекта «Народны Артыст 2», поп-выканаўца прадзюсарскага цэнтра FBI-music.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Руслан Алехна нарадзіўся 14 кастрычніка 1981 года ў Бабруйску. Фёдар Васільевіч, бацька Руслана, — вайсковец, а мама, Галіна Іванаўна, — швачка на абутковай фабрыцы. У Руслана ёсць малодшы брат Юрась.
Жаданне Руслана навучыцца граць на саксафоне скончылася для яго навучаннем у музычнай школе гульне на баяне і трубе, бо клас навучання на саксафоне не існаваў. Руслан паспяхова скончыў музычную школу, таксама ён умее граць на гітары і клавішах, а адзін час захапляўся ўдарнымі. Акрамя музычнай школы, Руслан займаўся каратэ.
Пасля школы Руслан скончыў Бабруйскі дзяржаўны аўтатранспартны каледж па спецыяльнасці «Арганізацыя перавозак і кіраванне рухам на аўтатранспарце». Падчас навучання ён не забываў пра музыку — выступаў у гурце, гарадзкім ансамблі — студыі, і ў той час спяваў у рэстаране «Белая Русь».
Пасля заканчэння аўтатранспартнага каледжа, яго забралі ў войска. На творчым вечары паэта Фёдара Баравога, куды запрасілі выступіць Руслана Аляхно, на яго звярнуў увагу саліст Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, заслужаны артыст Леанід Нікольскі. Ён распавёў: «Я адразу жа заўважыў у гэтым маладым хлопцы, акрамя добрага голасу, тэмбру, адну вельмі каштоўную якасць: ён спяваў, усведамляючы тое, што спявае. Гэтае разуменне, якое чытаецца ў вачах, цяпер, нажаль, сустракаецца на нашай і расійскай эстрадзе рэдка…» Так Леанід Нікольскі прывёў юнага спевака ў ансамбль, дзе той застаўся на чатыры гады. З Акадэмічным ансамблем песні і танца Узброеных Сіл Руслан аб’ездзіў шматлікія краіны.
Падчас службы Руслан прымаў удзел у розных конкурсах і фестывалях. Руслан заваяваў Гран-пры на фестывалі ваенна-патрыятычнай песні ў Расіі, быў лаўрэатам конкурсу беларускай песні і паэзіі, а таксама лаўрэатам «Залатога шлягера». У 2003 на фестывалі «На перакрыжаваннях Еўропы» ён быў названы «Чыстым голасам». У Міжнародным фестывалі песні «Мальвы-2004» Руслан заняў другое месца.
Завочна скончыў эстрадна-джазавы факультэт МДУКМ (Масква). Скончыў школу эстраднага спеву ў Грэцыі.
«Народны артыст-2»[правіць | правіць зыходнік]
Паспяховы ўдзел у розных конкурсах хоць і прыносіў прызнанне калегаў, але не спрыяў вядомасці. У 2004 годзе Руслан прымае ўдзел у тэлепраекце канала РТР «Народны артыст-2». Ён паспяхова мінуў адборачны тур у Мінску, і ў Маскве, у асноўным конкурсе яго зноў чакаў поспех — першае месца.
Руслан склаў кантракт з прадзюсарскім цэнтрам FBI-Music, і ў студзені 2005 года быў зняты дэбютны кліп на песню «Необыкновенная» («Незвычайная») (трыа з А. Чумаковым і А. Панаётавым), а ў ліпені 2005 адбылася прэзентацыя дэбютнага дыска Руслана «Рано или поздно…» («Рана або позна…»). У 2007 годзе на дуэт з Ірынай Дарафеевай «Сэрца зямлі маёй» быў зняты кліп.
Еўрабачанне-2008[правіць | правіць зыходнік]
У 2008 годзе Руслан перамог у фінале Нацыянальнага тэлевiзiйнага музычнага праекта «ЕўраФэст», і атрымаў права прадстаўляць Рэспубліку Беларусь на конкурсе песні «Еўрабачанне-2008» у Белградзе. Руслан правёў прома-тур па краінах, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, таксама быў зняты кліп на песню «Hasta la Vista».
Па выніках другога паўфіналу міжнароднага конкурса песні «Еўрабачанне-2008» (22 мая) Руслан Аляхно не ўвайшоў у дзесятку лепшых выканаўцаў і не атрымаў пуцёўку ў фінал.[2]
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль Францыска Скарыны (2018)[3]
Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Рано или поздно (2005, FBI-music)
- Hasta La Vista (2008)[4]
- Наследие (2013)
Папярэднік: Дзмітрый Калдун |
![]() Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне 2008 |
Пераемнік: Пётр Ялфімаў |
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні». Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018).
- ↑ Руслан Алехно не пробился в финал “Евровидения” / Tut.by
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні». Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018).
- ↑ Руслан Алехно "Hasta La Vista" / Experty.by
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт (руск.)
- Афіцыйны канал Руслана Аляхно на YouTube
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 14 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Выпускнікі МДІК
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Спевакі і спявачкі Беларусі
- Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2008
- Прадстаўнікі Беларусі на конкурсе песні Еўрабачанне
- Ганаровыя грамадзяне Бабруйска