Руслан Анатольевіч Касыгін
Руслан Анатольевіч Касыгін | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1968 (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прыналежнасць | Беларусь |
Род войскаў | танкавыя войскі |
Гады службы | з 1989 |
Званне |
|
Узнагароды і званні |
Руслан Анатольевіч Касыгін (нар. 28 ліпеня 1968, г. Ялта) — беларускі ваенны, генерал-маёр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 ліпеня 1968 года ў горадзе Ялта Крымскай вобласці Украінскай ССР[1].
У 1985—1989 гадах вучыўся ў Чалябінскім вышэйшым танкавым камандным вучылішчы імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка па спецыяльнасці «Камандная тактычная танкавых войскаў»[1]. Пасля заканчэння вучобы быў накіраваны для праходжання далейшай службы ў 264-ы танкавы полк 193-й танкавай дывізіі 5-й гвардзейскай танкавай арміі Беларускай ваеннай акругі.
У 1989—2001 гадах прайшоў пасады ад камандзіра танкавага ўзвода да намесніка начальніка базы 193-й танкавай дывізіі (пазней — 193-я база захоўвання ўзбраення і тэхнікі). У 2001 годзе паступіў на камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі, які скончыў з адзнакай у 2003 годзе па спецыяльнасці «Камандна-штабная аператыўна-тактычная сухапутных войскаў»[1].
У 2003—2007 гадах праходзіў службу на розных пасадах у галоўным аператыўным упраўленні Генеральнага штаба Узброеных Сіл. У 2007 годзе быў прызначаны начальнікам аператыўнага аддзела-намеснікам начальніка штаба Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.
У 2009 годзе накіраваны для навучання на факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі, які скончыў у 2011 годзе з адзнакай і залатым медалём па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і ваеннае кіраванне»[1].
З ліпеня 2011 года па верасень 2014 года праходзіў службу на пасадах намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка 1-га аддзела 1-га ўпраўлення, начальніка чацвёртага ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба.
У верасні 2014 года прызначаны начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Генштаба, а ў маі 2016 года стаў начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.
7 ліпеня 2020 года ўзначаліў галоўнае разведвальнае ўпраўленне[2]. 28 ліпеня 2023 года звольнены ў запас па ўзросце[3]. Генерал-маёр запасу[1].
Працаваў памочнікам генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік»[1].
Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Інфармацыйна-аналітычная работа ў сістэме органаў дзяржаўнага кіравання»[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Барысаўскай гарадской акругі № 63. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені[1].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дачку і сына[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Косыгин Руслан Анатольевич на сайте МА РБ.
- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Нарадзіліся ў Ялце
- Выпускнікі Чалябінскага вышэйшага танкавага каманднага вучылішча
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Генерал-маёры (Беларусь)
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання