Руслан Альбертавіч Салей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Руслан Салей)
Руслан Альбертавіч Салей
Салей у матчы за «Флорыду Пантэрз»
Пазіцыя абаронца
Рост 185 см
Вага 96 кг
Хват леварукі ўдар[d]
Мянушка Расці
Грамадзянства Беларусь
Нарадзіўся

2 лістапада 1974(1974-11-02)

Памёр

7 верасня 2011(2011-09-07) (36 гадоў)

Драфт НХЛ 6 нумар (1996)

Руслан Альбертавіч Салей (2 лістапада 1974, Мінск, Беларусь — 7 верасня 2011, Яраслаўль) — беларускі хакеіст, абаронца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хакейную кар’еру пачынаў у Беларусі. На драфце НХЛ 1996 года быў выбраны ў 1-м раўндзе пад агульным 9-м нумарам камандай «Анахайм Майці Дакс». У 2003 годзе Руслан Салей першым з беларускіх гульцоў дайшоў да фіналу Кубка Стэнлі. 2 ліпеня 2006 года як вольны агент падпісаў кантракт з «Фларыдай Пантэрз». У студзені 2008 года абмяняны ў «Каларада Эвеланш». Сезон 2010—11 правёў за «Дэтройт Рэд Уінгз». З 2011 гулец яраслаўскага «Лакаматыва» (КХЛ).

Загінуў 7 верасня 2011 года ў авіякатастрофе пад Яраслаўлем. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Season   Team                        Lge    GP    G    A  Pts  PIM  GP   G   A Pts PIM
--------------------------------------------------------------------------------------
1991-92  Прагрэс-ШВСМ Гродна         BLR     ?    ?    ?    ?    ?   ?   ?   ?   ?   ?
1992-93  Дынама Мінск                Rus     9    1    0    1   10
1993-94  Цівалі Мінск                BLR    39    2    3    5   50
1994-95  Цівалі Мінск                BLR    51    4    2    6   44  --  --  --  --  --
1995-96  Las Vegas Thunder           IHL    76    7   23   30  123  15   3   7  10  18
1996-97  Las Vegas Thunder           IHL     8    0    2    2   24   3   2   1   3   6
1996-97  Baltimore Bandits           AHL    12    1    4    5   12  --  --  --  --  --
1996-97  Anaheim Mighty Ducks        NHL    30    0    1    1   37  --  --  --  --  --
1997-98  Cincinnati Mighty Ducks     AHL     6    3    6    9   14  --  --  --  --  --
1997-98  Anaheim Mighty Ducks        NHL    66    5   10   15   70  --  --  --  --  --
1998-99  Anaheim Mighty Ducks        NHL    74    2   14   16   65   3   0   0   0   4
1999-00  Anaheim Mighty Ducks        NHL    71    5    5   10   94  --  --  --  --  --
2000-01  Anaheim Mighty Ducks        NHL    50    1    5    6   70  --  --  --  --  --
2001-02  Anaheim Mighty Ducks        NHL    82    4    7   11   97  --  --  --  --  --
2002-03  Anaheim Mighty Ducks        NHL    61    4    8   12   78  21   2   3   5  26
2003-04  Anaheim Mighty Ducks        NHL    82    4   11   15  110  --  --  --  --  --
2004-05  Ak-Bars Kazan               Rus    35    8   11   19   36   3   0   0   0   2
2005-06  Anaheim Mighty Ducks        NHL    78    1   18   19  114  16   3   2   5  18
2006-07  Florida Panthers            NHL    82    6   26   32  102
2007-10  Colorado Evelansh           NHL
2010-11  Detroit Red Wings           NHL
2011-12  Lokomotiv Yaroslavl         KHL
--------------------------------------------------------------------------------------
         NHL Totals                        676   32  105  137  837  40   5   5  10  48

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская федэрацыя хакея вывела са звароту ў зборнай 24-ы нумар, пад якім Салей гуляў у нацыянальнай камандзе. Напярэдадні першай гадавіны авіякатастрофы пад Яраслаўлем у Мінску прайшоў першы Турнір памяці Руслана Салея, заснаваны як штогадовая хакейная падзея.
  • «Проста лепшы. Simply the Best» — так называецца кніга пра Руслана Салея, якую напісаў сябар хакеіста спартыўны журналіст Сяргей Аляхновіч.
  • У Анахайме (ЗША) ўсталяваная мемарыяльная дошка памяці Руслана Салея [1].
  • Адзін з 193 членаў залы славы ІІХФ (2014)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]