Руслан Уладзіслававіч Зубкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Руслан Зубкоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Руслан Уладзіслававіч Зубкоў
Нарадзіўся 24 лістапада 1991(1991-11-24)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 189 см
Вага 81 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2004 — 2008 Сцяг Украіны Чарнаморац (Адэса)
Клубная кар’ера*
2009 — 2010 Сцяг Украіны Тытан (Армянск) 15 (0)
2010 — 2011 Сцяг Украіны Днестр (Авідзіопаль) 11 (0)
2011 — 2012 Сцяг Украіны Адэса 28 (0)
2012 — 2013 Сцяг Азербайджана АЗАЛ (Баку) 0 (0)
2012   Сцяг Азербайджана Туран (Тавуз) 10 (0)
2013 — 2014 Сцяг Азербайджана Араз-Нахчыван
2015 Сцяг Украіны Ільічовец (Марыупаль) 9 (1)
2015 Сцяг Украіны Рэал Фарма (Адэса) 8 (4)
2016 Сцяг Украіны Зорка (Крапыўныцкы) 15 (0)
2017 — 2018 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 25 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 сакавіка 2019.


Руслан Зубкоў (нар. 24 лістапада 1991, Адэса) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДЮШАР адэскага «Чарнаморца». У 2009 годзе далучыўся да армянскага «Тытана», з якім выйграў Другую лігу. З 2010 года выступаў за авідзіопальскі «Днестр», які пазней быў пераўтвораны ў «Адэсу». У 2012 годзе пераехаў у Азербайджан, падпісаўшы кантракт з АЗАЛам, але неўзабаве быў аддадзены ў арэнду клубу «Туран». Пазней перайшоў у іншы азербайджанскі клуб «Араз-Нахчыван», з якім выйграў Першы дывізіён у сезоне 2013/14. У другой палове 2014 года выступаў за гэты клуб у Прэм’ер-лізе, аднак у лістападзе «Араз-Нахчыван» зняўся з турніру і быў расфарміраваны, а Зубкоў атрымаў статус свабоднага агента.

У пачатку 2015 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком марыупальскага «Ільічоўца». 27 лютага таго ж года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы з «Чарнаморцам» (0:0). Па заканчэнні сезону 2014/15, па выніках якога «Ільічовец» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, праходзіў прагляд у «Александрыі», але беспаспяхова. Другую палову 2015 года правёў у клубе Другой лігі «Рэал Фарма», а ў лютым 2016 года падпісаў кантракт з крапыўныцкай «Зоркай». Разам з «Зоркай» атрымаў перамогу ў Першай лізе 2015/16, пазней гуляў у яе складзе ў Прэм’ер-лізе. У студзені 2017 года пакінуў каманду.

У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Нёман» і ў сакавіку падпісаў кантракт[2]. У складзе «Нёмана» стаў адным з асноўных ігракоў, выступаў звычайна ў якасці цэнтральнага абаронцы. У другой палове сезону 2017 стаў радзей з’яўляцца ў складзе. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон[3]. Амаль увесь сезон 2018 прапусціў з-за траўмы.

У пачатку 2019 года аднавіўся ад траўмы, у лютым праходзіў прагляд у «Мінску». У сакавіку 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Нёманам»[4].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]