Перайсці да зместу

Руслан і Людміла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руслан і Людміла
Русланъ и Людмила
Вокладка першага выдання, 1820 год
Вокладка першага выдання, 1820 год
Жанр паэма
Аўтар Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1818—1820
Дата першай публікацыі 1820
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Русла́н і Людмі́ла» — першая скончаная паэма Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна; вершаваная чарадзейная казка, натхнёная старажытнарускімі былінамі.

Гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Паэма была напісана ў 1818—1820 годах, пасля заканчэння ў 1817 годзе Ліцэя. Пушкін часам указваў, што пачаў пісаць паэму яшчэ ў Ліцэі, але, відаць, да гэтага часу адносяцца толькі самыя агульныя ідэі, наўрад ці тэкст. Праводзячы пасля выхаду з Ліцэя ў Пецярбургу жыццё «самае развеянае», Пушкін працаваў над паэмай пераважна падчас хвароб узімку 1817/18 і 1819 гадоў. Пушкін прачытаў за гэты час 8 тамоў «Гісторыі дзяржавы Расійскай» Мікалая Карамзіна.