Перайсці да зместу

Русінаўцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Русінаўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 15 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1515
Паштовыя індэксы
231604
Аўтамабільны код
4
СААТА
4240817047
Русінаўцы (Беларусь)
Русінаўцы
Русінаўцы
Русінаўцы (Гродзенская вобласць)
Русінаўцы
Русінаўцы

Ру́сінаўцы[1] (трансліт.: Rusinaŭcy, руск.: Русиновцы) — вёска ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубненскага сельсавета.

Назвы тыпу Русіны, Русінавічы В. Жучкевіч выводзіў ад этнонімаў «рускі, русін»[2]. Так жа сама тлумачыў прозвішчы тыпу Русін, Русіновіч і антрапаніміст М. Бірыла[3].

З іншага боку, як імя Русін засведчанае ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. сярод слонімскага баярства: «Русинъ Чариновичъ»[4] (слонімскае прозвішча Русіновіч датрывала да ХІХ ст.[5]). Было старое літоўскае занёманскае (Лейпалінгіс) прозвішча Чарынас[6]. Ёсць літоўскае прозвішча Rùsinas[7], заходнелітоўскі тапонім Rusinai, было старажытнае балцка-літоўскае двухасноўнае імя Rù-sinas (з асновай Sin- як у літоўскім прозвішчы Sintauta)[8][9]. Як і ў літоўскім «Рýсінас», націск на першы склад таксама ў тапонімах Рýсіны, Рýсінавічы,

З 1939 года ў БССР. У 1940—1965 гадах цэнтр Русінавецкага сельсавета[10]. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Харціцкага сельсавета[11].

Год Колькасць
1999 31
2009 17
2019 15
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 329—330.
  3. М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 355.
  4. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 99.
  5. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9T3-L9ZL-H?i=982&cat=2356543
  6. https://www.szukajwarchiwach.gov.pl/jednostka/-/jednostka/14207366
  7. https://pavardes.lki.lt/?pv=dfcdf4c9c1f4fc0653ca3a02b207c984
  8. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 133.
  9. https://pavardes.lki.lt/?pv=e2d53816fb40fa3c8aed2c7e2130ad95
  10. Рашэнне Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  11. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 N 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)