Рутвіца
Выгляд
Рутвіца | |||||||||||||||||||
![]() Lotus corniculatus — Рутвіца рагатая | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Lotus Rudd, 1968 | |||||||||||||||||||
|
Ру́твіца[1] (Lotus) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae). Налічвае больш за 100 відаў, пашыраных у Еўразіі, Афрыцы і Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: рутвіца багнавая (Lotus uliginosus) і рутвіца рагатая (Lotus corniculatus)[2].
Шматгадовыя, зрэдку двухгадовыя і аднагадовыя травы або паўкусты. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі адзіночныя або ў парасонападобных суквеццях, ярка жоўтыя. Плод — струк.
Растуць на лугах, схілах, у вільготных лясах, каля дарог. Меданосы. Выкарыстоўваюцца ў якасці лекавых і кармавых раслін. З кветак вырабляюць фарбавальнік для воўны[3].
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13.
- ↑ Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Прохараў В. М. Рутвіца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 473. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Лядвенец // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рутвіца
- Лядвенец: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Lotus (англ.) // The Plant List
- Lotus (Лядвенец) // ИАС «ООПТ России» (руск.)