Руткевіцкі парк
Выгляд
Парк | |
Руткевіцкі парк | |
---|---|
![]() | |
53°34′30″ пн. ш. 24°43′57″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Статус | Помнік прыроды |
Руткевіцкі парк — помнік прыроды рэспубліканскага значэння, знаходзіцца паблізу вёскі Руткевічы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
Закладзены ў другой палове XVIII — пачатку XIX ст., рэгулярнага тыпу, з элементамі больш позняй пейзажнай планіроўкі. Плошча 5 га. Зберагліся 4 невялікія тэрасы, фрагменты ліпавых прысад. Да парку прымыкае пладовы сад.
У дрэвастоі налічваецца каля 80 відаў і форм дрэвавых і кустовых парод; з мясцовых — елка, ліпа, вярба, з экзотаў — елка блакітная, туя заходняя, лістоўніца польская, язмін садовы і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Руткевіцкі парк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.