Рут Чэпнгеціч
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | бег на доўгія дыстанцыі |
Нарадзілася |
8 жніўня 1994[1] (30 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 1,65 м |
IAAF | 14766298 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рут Чэпнгеціч (англ.: Ruth Chepng'etich; нар. 8 жніўня 1994[1], Kericho[d], Рыфт-Валі) — кенійская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бегу на доўгіх дыстанцыях і марафонскім бегу, чэмпіёнка свету па марафонскім бегу (2019). З’яўляецца першай жанчынай, якая пераадолела бар’еры 2:11 і 2:10 у марафоне, а таксама займае трэцяе месца ў паўмарафоне за ўвесь час — 1 гадзіна 4 хвіліны 2 секунды.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Рут Чэпнгеціч выйграла Стамбульскі марафон у 2018 годзе, прабегшы за 2:18:35. Яе час стаў рэкордам гэтага марафону[2].
На 20-м Дубайскім марафоне яна адсвяткавала перамогу, усталяваўшы таксама рэкорд трасы 2 гадзіны 17 хвілін і 8 секунд[3].
У Катары на перадалімпійскім чэмпіянаце свету ў верасні 2019 года Рут фінішавала на першым месцы ў марафоне і заваявала залаты медаль. Яна паказала час 2:32:43 і абагнала бліжэйшую праследавацельніцу на 1 хвіліну і 3 секунды[4].
У красавіку 2021 года ў Стамбуле ўстанавіла сусветны рэкорд у паўмарафонскай дысцыпліне — 1:04:02[5].
13 кастрычніка 2024 года на Чыкагскім марафоне ўстанавіла сусветны рэкорд у марафоне — 2:09:57. Усталяваўшы гэты рэкорд, яна стала першай жанчынай у гісторыі, якая пераадолела бар’еры 2:11 і 2:10 у марафоне. Чэпнгеціч заявіла, што прысвяціла свой сусветны рэкорд суайчынніку і рэкардсмену сярод мужчын Келвіну Кіптуму, які загінуў у аўтакатастрофе ў лютым 2024 года.[6][7].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Ruth CHEPNGETICH // World Athletics database
- ↑ Ruth Chepngetich's amazing run at the 2018 Vodafome Istanbul Marathon - RunBlogRun . www.runblogrun.com. Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2019. Праверана 28 верасня 2019.
- ↑ Ruth Chepngetich shatters Dubai Marathon course record (англ.). Daily Nation. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2020. Праверана 28 верасня 2019.
- ↑ "Leichtathletik-WM: Chepngetich gewinnt langsamsten WM-Marathon - 28 Läuferinnen müssen aufgeben". Spiegel Online. 2019-09-28. Праверана 2019-09-28.
- ↑ Snider-McGrath, Ben. Ruth Chepngetich runs 1:04:02, breaks half-marathon world record in Istanbul . Canadian Running Magazine (4 красавіка 2021). Праверана 13 сакавіка 2022.
- ↑ Henderson, Jason. Chepngetich goes No.2 all-time in Chicago Marathon (англ.) . Athletics Weekly (9 кастрычніка 2022). Праверана 9 кастрычніка 2022.
- ↑ Ruth Chepngetich Runs 2:14:18 to Win 2022 Chicago Marathon after Crazy 65:44 First Half (англ.). LetsRun.com (9 кастрычніка 2022). Праверана 9 кастрычніка 2022.