Руф (маці Аведа)
Руф | |
---|---|
![]() | |
Месца нараджэння | |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | язычніцтва і Яхвізм[d] |
Муж | Вааз[d] і Mahlon[d] |
Дзеці | Авід[d] |
![]() |
Руф — асоба, імем якой названа невялікая агіяграфічная аповесць, якая ўключана ў кананічны біблейскі звод (Гл.далей: кніга «Руф»).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паводле падання, будучы маавіцянкай, яна выйшла замуж за іўдзя, бацькі якога часова перасяліліся з Палесціны ў Мааў. Пасля смерці свёкра і мужа Руф са свякроўю паехала на іх радзіму і пасялілася ў Віфлееме. Каб пракарміць сябе і свякроў, Руф збірала каласы на чужым полі. Выпадкова яна сустрэла багатага сваяка яе мужа-нябожчыка па імені Ваоз. Той, даведаўшыся, хто яна, спагадліва аднёсся да Руфі, пахваліў яе за вернасць свякрові і дазволіў ёй збіраць каласы на сваім полі. Дабрачыннае жыццё і прыгажосць Руфі паслужылі прычынай таго, што яна стала жонкаю багатага Ваоза і нарадзіла яму сына Аведа, дзеда цара Давыда.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 168. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 168. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Руф (маці Аведа) на Вікісховішчы |
---|