Рухавік знешняга згарання

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рухавік знешняга згаранняцеплавы рухавік, у якім крыніца цяпла або працэс згарання паліва адасоблены ад рабочага цела. Да гэтага класа адносяцца паравыя машыны, паравыя турбіны, рухавікі Стырлінга, газавыя турбіны знешняга згарання ды іншыя тыпы рухавікоў.

Рухавікі знешняга згарання больш эканамічны і экалагічны, у якасці паліва магуць выкарыстоўвацца рознае рэчыва або крыніцы цяпла. Але на транспарце яны не вытрымалі канкурэнцыі з боку рухавікоў унутранага згарання, бо іх цяжка ахалоджваць і рэгуляраваць іх магутнасць. Зараз вяртаецца цікаўнасць да іх. Асабліва эфектыўным было б іх ужыванне на водным транспарце. Ёсць праекты па стварэнні аўтамабіляў, якія працуюць на рухавіках знешняга згарання.

У наш час рухавікі знешняга згарання выкарыстоўваюцца ў выглядзе паравых турбін на цеплавых электрычных станцыях.