Рыста Руці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Руці Рыста)
Рыста Руці
фінск.: Risto Ryti
дэпутат Эдускунты[d]
1919 — 1924
5-ы прэзідэнт Фінляндыі
19 снежня 1940 — 1 жніўня 1944
Папярэднік Кюёсці Каліа
Пераемнік Карл Густаў Эміль Манэргейм
прэм’ер-міністр Фінляндыі
1 снежня 1939 — 19 снежня 1940
Папярэднік Айма Каяндэр
Пераемнік Ёхан Рангел
дэпутат Эдускунты[d]
1927 — 1929
міністр фінансаў Фінляндыі[d]
9 красавіка 1921 — 2 чэрвеня 1922
Папярэднік Jonathan Wartiovaara[d]
Пераемнік Ernst Gråsten[d]
міністр фінансаў Фінляндыі[d]
14 лістапада 1922 — 18 студзеня 1924
Папярэднік Ernst Gråsten[d]
Пераемнік Hugo Relander[d]
Governor of the Bank of Finland[d]
1924 — 1943
Governor of the Bank of Finland[d]
1944 — 1945

Нараджэнне 3 лютага 1889(1889-02-03)[1]
Смерць 25 кастрычніка 1956(1956-10-25)[1] (67 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні фінск.: Risto Heikki Ryti
Жонка Gerda Ryti[d]
Дзеці Eva Saxén[d], Henrik Ryti[d] і Niilo Ryti[d][2]
Веравызнанне лютэранства
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, эканаміст, банкір
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыста Хейкі Руці (фінск.: Risto Heikki Ryti; 3 лютага 1889, Хуйцінен — 25 кастрычніка 1956, Хельсінкі) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, з 1 снежня 1939 па 19 снежня 1940 года — прэм'ер-міністр Фінляндыі. Прэзідэнт Фінляндыі з 19 снежня 1940 па 4 жніўня 1944 года.

Па адукацыі юрыст. Скончыў ў 1909 юрыдычны факультэт Хельсінкскага ўніверсітэта. У 1910 годзе пазнаёміўся з самым багатым чалавекам Фінляндыі Альфрэдам Кордэлінам, стаў яго адвакатам. Пасля забойства Кордэліна выканаў яго завяшчанне — стварыў фонд. Быў дэпутатам фінскага парламента ад нацыянальна-прагрэсіўнай партыі, дэпутатам гарадскога савета Хельсінкі. У 1921—1924 — міністр фінансаў Фінляндыі, у 1925—1939 — старшыня Банка Фінляндыі. Англафіл, дасканала ведаў англійскую мову, вывучаў марское права ў Оксфардзе ў 1914 годзе.

З 1 снежня 1939 г па 19 снежня 1940 года быў прэм’ер-міністрам Фінляндыі. Прэзідэнт Фінляндыі з 19 снежня 1940 па 4 жніўня 1944 года. На перыяд яго праўлення прыпадаюць дзве вайны паміж Фінляндыяй і СССР: Зімняя вайна (1939—1940) і вайна-працяг (1941—1944).

Зноскі

  1. а б Risto Ryti // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003.