Рыа-Каларада
Рыа-Каларада | |
---|---|
ісп. Río Colorado | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1200 км |
Басейн | каля 350 000 км² |
Расход вады | 140 м³/с (у ніжнім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | зліццё рэк: Рыа-Грандэ і Баранкас |
• Каардынаты | 36°52′20″ пд. ш. 69°45′35″ з. д.HGЯO |
Вусце | Атлантычны акіян |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 39°41′24″ пд. ш. 62°05′38″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Атлантычны акіян |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Патагонія |
![]() ![]() |
|
![]() |
Ры́а-Калара́да[1] (ісп.: Río Colorado — чырвоная рака) — рака ў Аргенціне, на поўначы Патагоніі.
Даўжыня ракі больш за 1200[1] км. Плошча вадазбору каля 350 000[1][2] км². Утвараецца ад зліцця рэк Рыа-Грандэ і Баранкас, вытокі якіх знаходзяцца на ўсходніх схілах Андаў. Працякае ў глыбокай даліне праз раўніны ў паўночнай частцы Патагоніі. Упадае ў заліў Эль-Рынкон Атлантычнага акіяна, утвараючы дэльту. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 140[1][2] м³/с, гадавы аб’ём сцёку — 4,13 км³. Галоўныя паводкі адбываюцца ў веснавы перыяд (ад раставання снегу ў Андах).
Рака суднаходная на адлегласці 320[1][2] км ад вусця.
Зноскі
- ↑ а б в г д БелЭн, 2001
- ↑ а б в Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рыо-Каларада // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 517. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Рио-Колорадо // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Рио-Колорадо // Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)