Рыа-Платана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыа-Платана
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне ГандурасГрасьяс-а-Дзьёс, Калон, Аланха
Плошча 5250 км²
Дата заснавання 1982
Сусветная спадчына №196
physical
Рыа-Платана
Рыа-Платана

Рыа-Платана (ісп.: Río Plátano) — біясферны запаведнік Гандураса. Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы краіны, на тэрыторыі трох дэпартаментаў: Грасьяс-а-Дзьёс, Калон, Аланха. Названы ад ракі Рыа-Платана, якая працякае па запаведніку і ўпадае ў Карыбскае мора. Утвораны ў 1982 годзе. Агульная плошча 5250 км². Унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. На тэрыторыі запаведніка пражывае каля 2000 чалавек народнасці маскіта, якія вядуць традыцыйны лад жыцця.

Большая частка запаведніка ўяўляе сабой вільготныя, трапічныя лясы, якія дасягаюць месцамі ў вышыню 130 метраў, сасновыя саванны, галерэйныя лясы ў далінах рэк, пальмавыя балоты і мангравыя зараснікі на марскім узбярэжжы.

У Рыа-Платана сустракаецца 5 відаў сямейства каціных (ягуар, пума, ацэлот, ягуарундзі і даўгахвостая котка), 400 відаў птушак, сярод якіх гарпія, гока, папугаі ара і іншыя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 196
рус.англ.фр.