Крачка белакрылая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рыбачка белакрылая)
Крачка белакрылая

Крачка белакрылая, паўночны ўсход Польшчы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chlidonias leucopterus (Temminck, 1815)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176958
NCBI  297806
EOL  1049371

Крачка белакрылая, рыбачка белакрылая (Chlidonias leucopterus) — птушка сямейства крачкавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 20-27 см, размах крылаў 60-67 см. У гнездавы час чорная з белымі пярэднімі часткамі верху крылаў, хвастом і паясніцай, а таксама чырвонымі дзюбай і нагамі. У няшлюбным уборы ад чорнай рыбачкі адрозніваецца толькі адсутнасцю цёмных плям па баках цела (каля асновы крылаў) і больш белым надхвосцем, а ад белашчокай рыбачкі — белымі спінай, паясніцай і менш выразаным хвастом. Маладыя з цёмна-карычневай спінай і шэрым верхам крылаў, чыста белай паясніцай.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Насяляе мелкія, затопленыя вадой травяністыя тэрыторыі або забалочаныя вадаёмы са стаячай вадой, часта берагі вялікіх рэк і прэсных або шчолачных азёр з адкрытымі месцамі на мяжы паясоў трыснягу, асокаў і іншай воднай расліннасці. У Арменіі лакальна даходзіць да 2000 м над у.м. У паслягнездавы перыяд жыве таксама марскія ўзбярэжжы і мангравыя залівы, а таксама ўздоўж рэк, затопленых вадой рачных далін і азёр.

Арэал разарваны: Цэнтральная, Паўднёвая і Усходняя Еўропа, Заходняя, Цэнтральная і Усходняя Азія (да Усурыйскага краю і поўначы Кітая). Залятае на захад і поўнач ад мяжы арэала. Сустракаецца ў Ісландыі, на Фарэрскіх астравах, у Ірландыі, Люксембургу, Даніі, Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, на Мадэйры, Канарскіх а-вах, у Вялікабрытаніі і Партугаліі. Месца зімовак: Паўднёвая і Паўднёва-Усходняя Азія, Малайскі архіпелаг, Інданезія, Аўстралія, Афрыка на поўдзень ад Сахары, Мадагаскар. На Беларусі звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Беларусі, 1996

Гняздо ў калоніі; на плаваючай расліннасці або ў купіне траў ці асок, зрэдку на беразе. Гэта плоская кучка са свежых і сухіх траў і асок, акружаная вадой; яйкі ляжаць на вільготнай аснове.

Яйкі (2—3, часам 4) крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, крэмавыя, светла-жоўтыя, жоўта-зеленаватыя або жоўта-карычневыя; глыбокія плямы — рэдкія, шэрыя або папялістыя, паверхневыя — большыя і нерэгулярныя, цёмна-карычневыя, згушчаныя на шырокім канцы. Памеры: 33×24 мм.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]